На беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка. 21.by

На беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка

07.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Нам пашчасціла жыць на беразе цудоўнай ракі – Заходняй Дзвіны – з яе маляўнічымі берагамі, пляжам, прыбярэжным паркам. Сюды ў спякотны дзень ідуць за жыватворнай прахалодай, схавацца ў цяньку магутных дрэў, панежыцца на гарачым пяску і адчуць няўлоўны брыз, палюбавацца прыгажосцю і спакойнай плынню вады. У любы час і пару года наша рака мае сваю непаўторную прыцягальнасць. 

IMG_5040 копия

Заходняя Дзвіна аб’ядноўвае тры краіны – Беларусь, Расію і Латвію. Нездарма на яе беразе праходзіць міжнародны фестываль “Дзвіна – Двина – Даугава”.
Яшчэ адно знакавае месца, звязанае з ракой, з’явіцца ў горадзе. На крутым беразе Дзвіны абсталявана глядзельная пляцоўка.
— Яна выканана па ўсіх тэхналагічных нормах і правілах, — расказвае намеснік старшыні райвыканкама С.П. Валковіч. – Заліта бетонная маналітная пліта і ўстаноўлены сваі. Гэта, у першую чаргу, зроблена для беспекі наведвальнікаў і каб зберагчы пабудову ад веснавой паводкі, размывання берага. Усталяваны элементы асвятлення. Плануецца зрабіць адкос у выглядзе мураванай грады. Але ўпор будзе зроблены на натуральную прыгажосць. Тут таксама будуць устаноўлены памятныя знакі. Адзін з іх – вялікі камень з таблічкай і надпісам, якарам.
Спадзяёмся, што глядзельная пляцоўка стане месцам, куды можна прыйсці палюбавацца ракой і велічнай прыродай, адпачыць ад паўсядзённых думак і клопатаў. Нездарма кажуць, што агонь, неба і вада зачароўваюць, і глядзець на іх можна бясконца.
Упэўнены, што новы аб’ект таксама стане мясцовай славутасцю.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Фото Валерыя САЛАЎЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Нам пашчасціла жыць на беразе цудоўнай ракі – Заходняй Дзвіны – з яе маляўнічымі берагамі, пляжам, прыбярэжным паркам. Сюды ў спякотны дзень ідуць за жыватворнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика