Президент Александр Лукашенко посетил Миоры. Здесь планируется возвести кардиологический центр
07.08.2018
—
Разное
|
>
Падчас наведвання раённай бальніцы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка параіў маладым матулям вярнуцца ў радзільнае аддзяленне яшчэ неаднойчы, каб у кожнай сям’і выхоўвалася не менш за тры-чатыры дзіцяці. У час рабочай паездкі кіраўнік дзяржавы наведаў новую раённую бальніцу. Цяпер у ёй для лячэння выкарыстоўваюць сучаснае абсталяванне, дарэчы, у асноўным беларускай вытворчасці, укараняюць новыя методыкі лячэння і дыягностыкі. Са слоў міністра аховы здароўя Валерыя Малашка, Міёрская ЦРБ стала свайго роду стандартам на першым узроўні аказання медыцынскай дапамогі. Прэзідэнт звярнуў увагу на пажылых, асабліва адзінокіх. Іх неабходна даглядаць. З яго слоў, нічога дрэннага няма, калі яны перазімуюць у гэтай бальніцы. Кіраўніка дзяржавы з асаблівай радасцю віталі пацыенты ў радзільным і педыятрычным аддзяленнях. Для хутчэйшага выздараўлення ён падрыхтаваў для іх падарункі — кошыкі з фруктамі, зефірам і натуральным шакаладам без цукру “Прэзідэнт”.
Фота БЕЛТА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас наведвання раённай бальніцы Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка параіў маладым матулям вярнуцца ў радзільнае аддзяленне яшчэ неаднойчы, каб у кожнай...
|
|