На Стаўбцоўшчыне. 21.by

На Стаўбцоўшчыне

12.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

110818b

Самы жаданы і часты госць у вясковых дамах – паштальён. Тым больш такі, як Ганна Кухарчык. Яна акрамя выпісанай перыёдыкі – газет і часопісаў, поўных свежых навін, сярод якіх любімая на Стаўбцоўшчыне «раёнка» – ахвотна даставіць пенсіянерам, жыхарам шаноўнага ўзросту Ячонкі, Варнавугла, Наваполля па загадзя зробленых заяўках неабходныя гаспадарчыя тавары, якімі гандлюе Засульскае паштовае аддзяленне.

Фота Васіля Зянько

 

ХРАМ – СКАРБНІЦА НАШАГА ГОРАДА

Кожны год 7 жніўня (у царкоўным календары гэта дзень Успення святой праведнай Ганны, маці Прасвятой Багародзіцы) святкуецца прастольнае свята кафедральнага сабора, які асвечаны ў гонар гэтай старазаветнай праведніцы.

Надзвычай радасна, урачыста ў гэты дзень у храме, усё азорана незямным святлом. Хоць свята ў гэтым годзе выпала на будны дзень, аднак царква была перапоўнена. Святочнае богаслужэнне было адметнае тым, што службу ўзначаліў епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, на ўрачыстасць прыбылі і свяшчэннаслужыцелі з іншых прыходаў благачыння.

Пасля Бажэственнай літургіі па традыцыі быў здзейснены хрэсны ход вакол храма. Епіскап Павел звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам. Уладыка раздзяліў з прыхаджанамі сваім сэрцам радасць гэтага свята, сказаў словы духоўнага настаўлення.

Са словамі віншаванняў свяшчэннаслужыцелям і ўсім удзельнікам урачыстасці звярнулася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Святлана Жыбуль. Яна перадала паклон ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава, які ў гарачы час уборкі збожжавых не мог прысутнічаць з усімі на гэтай храмавай урачыстасці. Да прастольнага свята райвыканкам падрыхтаваў духоўнай скарбніцы горада свой падарунак – каляровы лазерны прынтар. У сваім удзячным слове епіскап Павел падзякаваў за такую ўвагу да патрэб старадаўняй царквы, сказаў, што ўзносяцца малітвы за кіраўнікоў раёна, за мір і спакой у нашым горадзе. І падзяліўся сваім настроем, адзначыўшы, што вельмі прыемна ўязджаць у Стоўбцы, любавацца ўдалым роспісам на тарцах шматпавярховых дамоў, выкананым да Дня горада.

У агульнай сучаснай інфраструктуры Стоўбцаў выдатна ўпісаны старадаўні храм з 193-гадовай гісторыяй. Ён беражліва даглядаецца пад мудрым кіраўніцтвам протаіерэя Аляксандра Марцінчыка. І да сёлетняга прастольнага свята завершаны чарговы этап аднаўленчых работ – устаноўлена агароджа ў выглядзе даху над усім старадаўнім парканам, якая па колеры гарманічна ўпісалася ў агульны комплекс святыні.

Малітвеннай нябеснай заступніцы нашага горада святой праведнай Ганне ўзносіліся сардэчныя малітвы, удзячнасць за яе цёплае прадстацельства перад Нябесным Прастолам Божым.

Святая праведная Ганна, малі Бога за нас!

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

САБРАЦЬ ПАРТФЕЛЬ ПЕРШАКЛАСНІКУ

Усе прафсаюзныя структуры задзейнічаны ў акцыі па аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года. Асаблівая ўвага звяртаецца на дзяцей-сірот, са шматдзетных, малазабяспечаных і прыёмных сем’яў, а таксама сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Вельмі важна, каб хлопчыкі і дзяўчынкі з радасцю пайшлі ў школу, мелі ўсе неабходныя рэчы і прылады.

У ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» адбудзецца мерапрыемства, на якім першакласнікам будуць уручаны школьныя наборы.

 

З ДАПАМОГАЙ ШКОЛЬНІКАЎ

У перыяд уборкі збожжавых у трох школах раёна працуюць лагеры працы і адпачынку.

Старшакласнікі Вішнявецкай сярэдняй школы дапамагаюць ААТ «Вішнявецкі-агра», Цясноўскага вучэбна-педагагічнага комплексу – ААТ «Радзіма Дзяржынскага», Залужскага вучэбна-педагагічнага комплексу – ААТ «Агранёманскі».

Задача вучняў – праца на зернетаках, праполка агароднінных культур. Старшакласнікі не толькі працуюць, але і разам адпачываюць, аб праграме аздараўлення паклапаціліся педагогі, якія распрацавалі праграмы. Як правіла, кіраўніцтвы сельскагаспадарчых таварыстваў кожны год выказваюць удзячнасць вучням за іх старанні.

 

ПЛЮС АТРАД З КАПЫЛЯ

Аздараўленчы лагер «Нёман» упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама прыняў дзяцей і падлеткаў на аздараўленне на апошнюю гэтым летам лагерную змену.

За чатыры змены аздаровяцца 480 дзяцей. У жніўні адпачываюць 120 вучняў. У ліку іх 20 дзяцей з Капыля – цэлы атрад.

Працуе таксама профільны прафарыентацыйны лагер «Адысея», дзейнасць якога заклікана дапамагчы вучням з выбарам будучай прафесіі.

А наогул аздараўленчая праграма чацвёртай змены лагера накіравана на развіццё маладзёжных ініцыятыў, рэалізуецца праект «Лідар Град». Ажыццяўляюцца сустрэчы, якія дапамагаюць дзецям спасцігнуць патрэбную навуку, задумацца аб важным, спрыяюць справе выхавання іх душы. Адна з іх пройдзе ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры «Кладезь».

 

ВЫБАР: ПА ГУСЦЕ І ЦЭНАХ

Перадвераснёўскім клопатам бацькоў з’яўляецца падрыхтоўка дзяцей да школы: перамераць адзенне, праверыць, што засталося з канцылярскіх тавараў з мінулага года і – зрабіць новыя пакупкі.

–             Наш спецыялізаваны магазін «Дзіцячы свет», іншыя магазіны прамысловых тавараў райцэнтра, – расказвае начальнік аддзела арганізацыі гандлю прамысловымі таварамі райспажыўтаварыства Лідзія Далідовіч, – гатовы задаволіць любы густ пакупнікоў і прадаставіць выбар па цэнах: адзін і той жа асартымент тавару ёсць таннейшы, ёсць даражэйшы. Заключаны дагаворы больш чым з 20-цю айчыннымі прадпрыемствамі на пастаўку школьнага тавару. Вучні, студэнты і іх бацькі могуць набыць адзенне, абутак, галантарэю, канцылярскія тавары па сваім жаданні. Як ніколі раней, у гэтым годзе прадстаўлены шырокі асартымент усяго, у тым ліку стыльнага прыгожага адзення для дзяўчынак і хлопчыкаў.

Так, работнікі прылаўка чакаюць сустрэчнага руху з боку пакупнікоў. Да верасня застаецца няшмат часу. У падтрымку бацькам магазіны даюць магчымасць набыцця тавару з растэрміноўкай плацяжу да паўгода без працэнтаў. Акрамя таго, кожныя суботу і нядзелю праводзіцца продаж са зніжанай працэнтнай надбаўкай да 15 працэнтаў. Пастаянна практыкуюць свае акцыі заводы-вытворцы, у выніку скідка на асобныя тавары дасягае 30 працэнтаў.

 

У РАДАХ МЕДЫКАЎ – «НАВАБРАНЦЫ»

Цэнтральная раённая бальніца прыняла ў свае рады маладое папаўненне.

З усіх медыцынскіх універсітэтаў краіны прыбылі на працу ў Стаўбцоўскі раён 19 урачоў і 12 урачоў-інтэрнаў з запатрабаванымі спецыяльнасцямі. Яны атрымалі назначэнне ў аддзяленні раённай бальніцы і ў сельскія ўрачэбныя амбулаторыі.

Прыступілі да сваіх абавязкаў і 11 спецыялістаў сярэдняга медыцынскага персаналу – выпускнікоў медыцынскіх каледжаў.

Загадам галоўнага ўрача за маладымі кадрамі замацаваны высокакваліфікаваныя спецыялісты з ліку ўрачоў і сярэдняга медыцынскага персаналу. Настаўніцтву ў медыцынскай установе надаецца сур’ёзная ўвага.

 

ПЕРШЫ СЭРВІСНЫ

На мінулым тыдні ў Стаўбцоўскай раённай бальніцы пачаў работу сэрвісны студэнцкі атрад «Авалон».

– Такі маладзёжны атрад створаны ў раёне ўпершыню, – гаворыць першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Калодзінская. – У яго склад уваходзяць пераважна школьнікі, а таксама студэнты вышэйшых навучальных устаноў краіны – усяго восем чалавек. Юнакі і дзяўчаты аказваюць сэрвісныя паслугі ў якасці медыцынскіх рэгістратараў, аператара ЭВМ, санітарак, прыбіральшчыкаў тэрыторыі і інш.

Студэнцкія сэрвісныя атрадыбудуць працаваць у тры змены, па дзесяць дзён кожны.

Пр

 

МІНІСТЭРСТВЫ СПАБОРНІЧАЛІ НА «ВЫСОКІМ БЕРАЗЕ»

Турысцка-экскурсійны комплекс «Высокі бераг» стаў месцам правядзення рэспубліканскіх турыстычных злётаў.

На мінулым тыдні мікалаеўшчынскія маляўнічыя мясціны на беразе Нёмана гасцінна прынялі работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

У турыстычным злёце прынялі ўдзел 20 камандаў. Турыстычны злёт быў прысвечаны Году малой радзімы і заклікаў яго ўдзельнікаў паказаць сваю дасведчанасць, спрыт, уменні ў спартыўным турызме і арыентаванні на мясцовасці, пераадольванні адлегласцяў з амуніцыяй. Спаборніцтвы па тэхніцы воднага, веласіпеднага і пешаходнага турызму і іншыя ў спартыўнай праграме мерапрыемства даставілі ўдзельнікам камандаў шмат прыемнасцяў. Былі запатрабаваны ўсе таленты, таму што, акрамя спрыту, патрэбна было падрыхтаваць і прадэманстраваць візітную картку ў творчым прадстаўленні каманды і конкурсе песні. У палявых умовах каманды не толькі спаборнічалі, але і гатавалі сабе ежу на кастрах. Для гараджан гэта была сапраўдная экзотыка. І тут патрэбна было старацца, таму што гэта з’яўлялася адным з этапаў злёту з налічэннем балаў. За неналежнае выкананне санітарных патрабаванняў прадугледжваліся штрафы, таму ўсе стараліся быць дысцыплінарна дасканалымі.

У складанай барацьбе на этапах спаборніцтва большую колькасць балаў набралі каманда Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і каманда Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Каманды-пераможцы і прызёры атрымалі граматы адпаведных ступеняў і медалі Міністэрства спорту і турызму.

Не меншай узнагародай для ўдзельнікаў турзлёту стаў выдатны актыўны адпачынак на ўлонні прыроды, асалода ад прабывання на свежым паветры ў коле калег і сяброў і атрыманы пазітыў. Гэта дасць добры зарад бадзёрасці, разгрузіць ад стрэсаў і перанапружання, якія пастаянна падсцерагаюць нас.

 

УВАГА: ПАЖЫЛЫ ЎЗРОСТ!

У школе бяспекі, якая ўжо другі год працуе пры аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прайшло чарговае пасяджэнне пад назвай «Увага: пажылы ўзрост!».

– Размова вялася аб асновах бяспекі пражывання пажылых людзей, – падкрэслівае загадчык дзённага аддзялення Сяргей Есіс. – Гэта вельмі важная тэма, таму падобныя мерапрыемствы мы праводзім перыядычна.

Натырыус Галіна Чыкун расказала прысутным, як правільна скласці завяшчанне, аформіць спадчыну, і спынілася на некаторых аспектах, якія абавязкова неабходна ведаць для таго, каб не апынуцца ў складанай або невырашальнай сітуацыі з маёмасцю.

Аб правілах дарожнага руху нагадаў намеснік начальніка аддзела па ахове правапарадку і прафілактыцы РАУС Сяргей Пальчык, які зрабіў акцэнт на тым, што ў цёмны час сутак кожны пешаход павінен быць абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Згадаў, што трэба берагчы і сваю маёмасць, не адчыняць дзверы незнаёмым людзям, бо пад відам сацыяльных работнікаў могуць хадзіць махляры і зладзеі. Пажылым людзям былі прадэманстраваны пасведчанне і форма сацыяльных работнікаў.

Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Яўген Курыла закрануў і такую праблему, як вырошчванне ў агародах маку. За такое парушэнне прадугледжаны штраф.

Заўсёды цікава праводзіць мерапрыемствы з пажылымі людзьмі інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Вольга Салей. На гэты раз сустрэча прайшла ў гульнявой форме: усім раздалі карткі з загадзя падрыхтаванымі пытаннямі па пажарнай бяспецы, на якія кожны адказваў індывідуальна. Былі нагаданы правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, прадэманстравана, як карыстацца вогнетушыцелем. Зроблены акцэнт на наяўнасці ў кватэрах і дамах пажылых людзей аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Усе прысутныя атрымалі памяткі і буклеты, якія дапамогуць пажылым людзям замацаваць атрыманыя веды.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Самы жаданы і часты госць у вясковых дамах – паштальён. Тым больш такі, як Ганна Кухарчык. Яна акрамя выпісанай перыёдыкі – газет і часопісаў, поўных свежых навін,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика