Вікторыя над “Вікторыяй”. 21.by

Вікторыя над “Вікторыяй”

20.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4141.jpg

У мінулую суботу, 18 жніўня, ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне ў рамках 18-га тура першынства Беларусі па футболе сустракаўся з ФК “Вікторыя” з Мар’інай Горкі – з моцным серадняком, які ў першым крузе на дамашняй арэне перамог нашых рабят з лікам 1:0.


І ў гэтай гульні гасцявая каманда дзейнічала ўпэўнена, часта атакавала, але ў іх складзе не аказалася такога галеадора, як наш нападаючы Ілья Федарэнка, які двойчы ў першым тайме і адзін раз пад заканчэнне гульні паразіў вароты “Вікторыі”. Сапраўды бенефіс Ільі – гэтыя тры галы ён забіваў і дзякуючы індывідуальным дзеянням, і агульнакамандным. Яшчэ адзін гол “з раздзявалкі” на старце другога тайма забіў Дзмітрый Пятроўскі. Гасцявая каманда хаця і многа атакавала (асабліва ў другім тайме), але нават гол прэстыжу забіць не здолела.
Упэўненая перамога з лікам 4:0. 

Гэта сёмая перамога нашых рабят у бягучым першынстве. У бліжэйшыя выхадныя ім прадстаіць далёкі ваяж у Магілёўскую вобласць – у Горкі. Тут яны згуляюць з мясцовай камандай, якую ў першым крузе, у маі, перамагла ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне з лікам 2:0.
Аляксандр ГОРБАЧ. 
 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 У мінулую суботу, 18 жніўня, ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне ў рамках 18-га тура першынства Беларусі па футболе сустракаўся з ФК “Вікторыя” з Мар’інай Горкі ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика