Па выніках сустрэчы ў адным калектыве. 21.by

Па выніках сустрэчы ў адным калектыве

22.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас чарговага дня інфармавання, ён праходзіў 16 жніўня, інфармацыйная група, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, правяла сустрэчу з калектывам Глускага раённага спажывецкага таварыства.

У цэнтры ўвагі былі і праблемы гандлёвага абслугоўвання, і пытанні па іншых сферах жыццядзейнасці мясцовага насельніцтва. У прыватнасці, дырэктар “Жылкамгаса” Юрый Дымша расказаў, што падрыхтоўка камунальных аб’ектаў да работы ў асенне-зімовы перыяд ідзе ў адпаведнасці з графікам. Ужо падпісана 70 працэнтаў пашпартоў гатоўнасці кацельных, да 1 верасня на астатніх работы таксама будуць выкананы. Пры гэтым адзначыў, што з цеплазабеспячэннем праблем апошнім часам не ўзнікае, але шмат пытанняў і нараканняў з боку насельніцтва застаецца па вадзе, паколькі зношанасць водаправодных сетак перавышае 75 працэнтаў, з 68 свідравін толькі адна незамартызавана.

Нямала застаецца праблем з добраўпарадкаваннем і асвятленнем глускіх вуліц, пра гэта сведчылі пытанні, якія задавалі дырэктару “Жылкамгаса” прысутныя: пра рамонт вуліцы Школьнай, пра тое, што падчас дажджоў брудная вада з фермы сцякае проста ў двор дома № 62а па вуліцы Кірава і што месцамі вулічныя ліхтары ў цёмны час сутак асвятляюць не вуліцу, а двары асобных жыльцоў, бо завернуты якраз на іх тэрыторыі. Юрый Дымша паведаміў, што зараз закуплена амаль 400 энергазберагальных лямпаў, і пры іх мантажы спецыялісты правераць, каб усе ліхтары свяцілі ў патрэбным накірунку. Па астатніх пытаннях паабяцаў разабрацца ў бліжэйшы час (у тым ліку па падсыпцы гравіем вуліцы Школьнай).

Працяг матэрыялу чытайце ў газеце № 62 за 21 жніўня 2018 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас чарговага дня інфармавання, ён праходзіў 16 жніўня, інфармацыйная група, якую ўзначальваў старшыня райвыканкама Сцяпан Чачуха, правяла сустрэчу з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика