Да роднанай мовы трэба прывучаць з дзяцінства
23.08.2018
—
Разное
|
У Гродзенскай вобласці ў 2018/2019 навучальным годзе на беларускай мове плануецца навучанне каля 15 тысяч школьнікаў і 8 тысяч дашкольнікаў. Органы кіравання адукацыяй Гродзенскай вобласці спрыяюць пашырэнню магчымасцяў навучання дзяцей на беларускай мове. 3 2018 года пры пастаноўцы дзяцей на ўлік для паступлення ва ўстанову дашкольнай адукацыі бацькі ўказваюць, на якой дзяржаўнай мове яны жадаюць навучаць сваё дзіця. Гэта дазволіла прагназаваць колькасць беларускамоўных груп у пэўных мікрараёнах праз тры гады. Асаблівая ўвага надаецца падбору педагагічных кадраў. Яны павінны не толькі дасканала валодаць беларускай мовай, але і быць зацікаўленымі ў засваенні дзецьмі культурных, духоўных традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Інфармацыя аб установах адукацыі, у якіх адукацыйны працэс арганізаваны на беларускай мове, размешчана на інфармацыйных рэсурсах аддзелаў, устаноў адукацыі. У грамадскім транспарце транслююцца сацыяльныя ролікі аб магчымасці навучання на беларускай мове. У г. Гродна працуюць дзевяць беларускамоўных груп ў трох дашкольных установах адукацыіі (яслі-сады №№45, 54 і 65), у 2018 годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах №№ 32 і 34. У беларускамоўных групах і класах асаблівая ўвага надаецца знаёмству дзяцей з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа, яго побытам і ладам жыцця, педагогі дапамагаюць ім спасцігаць прыгажосць, напеўнасць і мілагучнасць беларускай мовы. Ва ўсіх школах і дзіцячых садках як на працягу навучальнага года, так і ў летні перыяд арганізавана правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў на беларускай мове. У межах Дня беларускай мовы ў аздараўлеычых лагерах вельмі цікава прайшлі акцыі «Га-вары са мной па-беларуску», «Чытаем разам беларускіх песняроў», гульні-падарожжы «Беларусь мая сінявокая», конкурсы чытальнікаў вершаў і выканаўцаў музычных твораў на вершы беларускіх пісьменнікаў, конкурсы малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў, вечарыны, дыскатэкі на беларускай мове. Асаблівую цікавасць у дзяцей і падлеткаў выклікаў абласны конкурс буктрэйлераў «Чытаем беларускіх песняроў», прысвечаны 135-годдзю з Дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, які спрыяў папулярызацыі чытання твораў, кніг беларускіх аўтараў сярод моладзі. На конкурс былі прадстаўлены 89 буктрэйлераў па творах беларускіх класікаў. Працягам такой формы работы стане правядзенне ў 2018 годзе конкурсу буктрэйлераў «Мой родны кут, як ты мне мілы…», прысвечанага Году малой радзімы. Мэтанакіраваная праца прыносіць свой плён. Дзве гродзенкі Маліка Мірзаліева і Марыя Новік сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў у межах рэспубліканскага сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з Velcom». Па выніках цэнтралізаванага тэсціравання 2018 года ў вьшускнікоў вобласці найлепшы ў рэспубліцы сярэдні бал па беларускай мове — 50,01, а ў трох з іх 100-бальныя сертыфікаты. Мы ўпэўнены, што выхаванне інавучанне дзяцей і падлеткаў павінна грунтавацца на роднай гісторыі, традьшыях і раскрываць дзецям прыгажосць беларускай мовы, паказваць яе мілагучнасць. Гэта адзін са шляхаў выхавання патрыёта сваёй Радзімы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродзенскай вобласці ў 2018/2019 навучальным годзе на беларускай мове плануецца навучанне каля 15 тысяч школьнікаў і 8 тысяч дашкольнікаў. Органы кіравання адукацыяй...
|
|