У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны . 21.by

У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

24.08.2018 14:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўнікі украінскага консульства ў Брэсце, мясцовай прадстаўнічай і выканаўчай улады, дыяспары і грамадскасці горада ўсклалі кветкі ля помніка Тараса Шаўчэнкі. Пасля адбыўся кароткі мітынг.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58269.php

У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

Перад прысутнымі выступілі: Анатоль Діденко - консул Украіны ў Брэсце, Мікалай Красоўскі - старшыня Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віктар Місіюк - кіраўнік украінскага навукова-педагагічнага таварыства «Берагіня», Ігар Маслоўскі - кіраўнік арганізацыі «За свой горад», лідэр сацыял-дэмакратаў у Брэсцкай вобласці. Усе выступаючыя адзначылі, што нашы краіны аб'ядноўвае сумеснае гістарычнае мінулае, сучаснае супрацоўніцтва і добрасуседскія ўзаемаадносіны.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58269.php

У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

«Шаноўныя украінскія сябры! Ад імя Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і грамадскасці Берасця віншую Вас з Днём Незалежнасці!

Незалежнасць – найвялікшая каштоўнасць для кожнай нацыі. Украінскі народ змагаецца за сваю незалежнасць больш за тысячу гадоў: пачынаючы з Кіеўскай Русі і заканчваючы сучаснай Украінай. Мы салідарныя з украінскім народам!


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news58269.php

У Брэсце адзначылі Дзень Незалежнасці Украіны

Нашы народы на працягу вякоў аб’ядноўваюць культурныя, гістарычныя і эканамічныя сувязі. Мы маем выдатную гісторыю суіснавання двух народаў: як у межах Кіеўскай Русі, так і ў межах Вялікага княства Літоўскага.

Жадаем моцы, веры, поспехаў і дабрабыту украінскаму народу!

Слава Украіне! Жыве Беларусь!» - пракаментаваў вынікі мерапрыемства Ігар Маслоўскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі украінскага консульства ў Брэсце, мясцовай прадстаўнічай і выканаўчай улады, дыяспары і грамадскасці горада ўсклалі кветкі ля помніка Тараса...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика