Сёлета свята пройдзе ў кантэксце тэматыкі «Мая малая радзіма» у горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. У сувязі с гэтым запланаваны цэлы шэраг культурна-інфармацыйных мерапрыемстваў, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел вышэйшыя службовыя асобы Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.
Улічваючы значнасць згаданага свята, просім арганізаваць шырокае асвятленне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства ў дзяржаўных рэгіянальных сродках масавай інфармацыі.