Другія суткі гараць Альманскія балоты, пажар тушаць 160 чалавек. 21.by

Другія суткі гараць Альманскія балоты, пажар тушаць 160 чалавек

26.08.2018 13:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Пажар на Альманскіх балотах. Фота: МНС

Другія суткі гараць Альманскія балоты, што ў Столінскім раёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, тушэннем пажару цяпер займаюцца 160 чалавек — гэта і выратавальнікі, і супрацоўнікі дзяржаўнай лясной аховы. У аперацыі задзейнічаная авіяцыя МНС — верталёт Мі-8 зрабіў 24 скіды вады, самалёт Ан-2 — 17 скідаў.

Спецыялісты адзначаюць, што тушэнне пажару ўскладняецца адсутнасцю пад’язных шляхоў і забалочанай мясцовасцю. Станам на 6.00 нядзелі плошча пажару складала 0,5 га.

Таксама працягваецца пажар на тарфяніку ля вёскі Дакудава Лідскага раёна. Там працуюць 54 выратавальнікі і 101 прадстаўнік суб’ектаў гаспадарання. На сённяшнюю раніцу плошча пажару была 0,7 га.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар на Альманскіх балотах. Фота: МНС Другія суткі гараць Альманскія балоты, што ў Столінскім раёне. Як паведамляе прэс-служба МНС, тушэннем пажару цяпер...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика