Молодой комбайнер «Маяка-Ушачского» Станислав Малахов первым в районе намолотил 700 тонн зерна
28.08.2018
—
Разное
|
На жніве-2018 вызначыўся яшчэ адзін пераможца раённага спаборніцтва. На гэтым тыдні першым у раёне намалаціў 700 тон зерня камбайнер ДП “Маяк-Ушацкі” Станіслаў Малахаў. Сёлетняя ўборачная кампанія адметная для маладога механізатара – яму даверылі сучасны камбайн “Нью Холанд”. “На такім агрэгаце грэх не стаць рэкардсменам!” – кажуць многія, аднак усё ідэальна толькі на першы погляд. Высокапрадукцыйны камбайн з дзесяціметровай жняяркай спаўна рэалізаваць свае магчымасці можа на шырокіх, роўных, не засмечаных пустазеллем палях. На Ушаччыне ж большасць палеткаў – дробнаконтурныя, таму часам узнікалі і пэўныя цяжкасці. З самага пачатку жніва Станіслаў працаваў адзін, пазней дапамагаць яму стаў і старэйшы брат Дзмітрый. Як адзначае Станіслаў, у яго поспехах у многім заслуга бацькі Аляксандра Аляксандравіча, вопытнага механізатара, які ў сельскай гаспадарцы шчыруе не адзін год: “З дзяцінства цягнуўся да тэхнікі і быў побач з бацькам, стаўшы дарослым, спасцігаў гэтую навуку будучы на жніве ў яго памочнікам на нашай радзіме ў КУСГП “Глыбачаны”, а потым ужо і самастойна сеў за штурвал камбайна. Прыслухоўваюся да парад бацькі і пры неабходнасці звяртаюся за дапамогай і зараз – працуем вось разам на жніве, толькі ён – на айчынным камбайне”. Ушаноўвалі пераможцу прама ў полі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Т.Клімашэўская і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.Шаўчэнка. Лідар жніва атрымаў у падарунак майку і кепку з лагатыпам прафсаюза АПК, вымпел пераможцы, дыплом, а таксама грашовую прэмію. Зрэшты, калі б у залік ішло ўсё намалочанае за прайшоўшы час, то С.Малахаў ужо быў бы “тысячнікам”. З пачатку сезона на “Нью Холандзе” ён убіраў цімафееўку і рапс у “Ільюшынскім”, а таксама намалаціў больш за 250 тон зерня ў Блізніцы суседняга раёна – мясцовая гаспадарка таксама ўваходзіць у інтэграцыйную структуру на базе Полацкага КХП. Наступная планка ў раённым спаборніцтве для камбайнера – намалот у тысячу тон. Не выключана, што гэтая лічба можа пакарыцца маладому працаўніку, бо на ўчарашні дзень на яго рахунку было больш за 800 тон, намалочаных на ўшацкіх землях. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жніве-2018 вызначыўся яшчэ адзін пераможца раённага спаборніцтва. На гэтым тыдні першым у раёне намалаціў 700 тон зерня камбайнер ДП “Маяк-Ушацкі” Станіслаў...
|
|