Мужчына ў Мінску збіў фельчарку ў машыне "хуткай". 21.by

Мужчына ў Мінску збіў фельчарку ў машыне "хуткай"

28.08.2018 12:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 60-гадовага мінчука, які збіў фельчара "хуткай". Падрабязнасці інцыдэнта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

27 красавіка на прыпынку грамадскага транспарту быў знойдзены мужчына з траўмамі. На месца прыбыла брыгада хуткай меддапамогі. У склад брыгады ўваходзілі два фельчары — маладыя дзяўчаты. Медыкі агледзелі мужчыну і вырашылі, што яго трэба шпіталізаваць.

па дарозе ў лякарню мужчына нечакана захацеў выйсці праз заднія дзверы аўтамабіля "хуткай". Фельчаркі паспрабавалі яго спыніць. У адказ некалькі разоў стукнуў адну з іх, брудна лаяўся і пагражаў. 

Паведамляецца, быццам раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Крымінальную справу за хуліганства пачалі на 60-гадовага мінчука, які збіў фельчара "хуткай". Падрабязнасці інцыдэнта агенцтву БЕЛТА паведаміла...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика