Абмеркавана ў Сочы
29.08.2018
—
Разное
|
Нічога канспіратыўнага і тайнага ў перагаворах 22 жніўня з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы не было. Перагаворы прайшлі ў вельмі добрай, дружалюбнай атмасферы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1″. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным была ўдзелена вялікая ўвага міжнароднай тэматыцы, у тым ліку адносінам з ЗША і сітуацыі ў гэтай краіне, палітыцы Прэзідэнта Дональда Трампа. Расійскі лідар расказаў аб сваіх нядаўніх перагаворах з федэральным канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Была ўдзелена ўвага і супрацоўніцтву ў АДКБ. Убаку не засталася і праблематыка беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Гэта і цяжкасці з пастаўкамі беларускіх прадуктаў харчавання, і пытанні выплаты ўтылізацыйнага збору на сумесную прадукцыю машынабудавання, і несправядлівая сітуацыя на рынку аўтаперавозак, і будаўніцтва БелАЭС, і шэраг іншых. У інтэрв’ю кіраўнік дзяржавы таксама яшчэ раз акцэнтаваў увагу на важнасці таго, каб усе дасягнутыя паміж бакамі дамоўленасці і пагадненні выконваліся. «Гэта добрая рыса для любой дзяржавы. Тым больш вялікай дзяржавы – Расіі. Калі падпісаў ужо – выконвай. Не выконваеш – да цябе няма даверу. Таму мы хочам адзінага – выконвай тое, аб чым мы дамовіліся», – адзначыў Прэзідэнт. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Расія – блізкія дзяржавы. «Над намі, напэўна, яшчэ і тое савецкае мінулае, калі мы жылі разам, калі мы проста адзін аднаму маглі ў вочы гаварыць тое, што думаем. Плюс наша славянскае нутро. Таму ў нас вельмі блізкія адносіны. І ў выніку гэтай блізкасці нашых адносін мы выказваемся абсалютна адкрыта. Нават па асабістых нейкіх пытаннях», – сказаў беларускі лідар. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перагаворах у Сочы 22 жніўня дамовіліся аб новай сустрэчы ў бліжэйшы час з удзелам членаў урадаў дзвюх краін. БелТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нічога канспіратыўнага і тайнага ў перагаворах 22 жніўня з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы не было. Перагаворы прайшлі ў вельмі добрай, дружалюбнай...
|
|