І гарчыца, і проса. 21.by

І гарчыца, і проса

29.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ПРЫБЫТКОВАЯ ГАРЧЫЦА

У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» не першы год займаюцца вырошчваннем гарчыцы белай. У гэтым годзе пасеялі 70 гектараў сорту «елена» і атрымалі неблагую ўраджайнасць. Гэтая тэхнічная культура абмалочана на ўсёй плошчы, сабрана 63 тоны насення. На ўборцы парупіўся камбайнер Расціслаў Васілевіч. Прадпрыемства рэалізуе насенне на ААТ «МінскСортНасеннеАгародніна» і «МагілёўСортНасеннеАгародніна». Гарчыца – культура прыбытковая, кошт адной тоны насення ў два разы даражэйшы за масланасенне рапсу. Да таго ж, яна з’яўляецца добрым сідэратам, абагачае глебу рознымі мікраэлементамі.

 

КАШТОЎНЫ ПРАДУКТ

Проса на зерне высявалі сёлета ў ААТ «Вішнявецкі-агра» і Агранёманскі».

Вішняўчане ўжо ўбралі гэтую крупяную культуру, намалочана 33 тоны насення. Ураджайнасць склала 36,7 цэнтнера з гектара. Варта адзначыць, што проса – культура засухаўстойлівая і аддзячвае стабільнымі ўраджаямі пры любым надвор’і. Яго зерне – каштоўны харчовы і кармавы прадукт, утрымлівае многа бялку і караціну, а таксама карысных для здароўя вітамінаў. На прасяных палетках шчыравалі маладзёжны экіпаж у складзе Паўла Пранукевіча і Мікіты Якжыка, а таксама Уладзімір Новік і Віктар Фурсевіч.

Пр

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПРЫБЫТКОВАЯ ГАРЧЫЦА У ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» не першы год займаюцца вырошчваннем гарчыцы белай. У гэтым годзе пасеялі 70 гектараў сорту «елена» і атрымалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика