Цягнік з Украіны пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком (абноўлена)
29.08.2018 11:48
—
Разное
|
![]() Фота: 112.by Пасажырскі цягнік з Украіны (Новааляксееўка — Мінск) пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком. Як даведалася Еўрарадыё, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 жніўня. У Мінск цягнік прыбыў са спазненнем на 4 гадзіны 20 хвілін. МНС дадае, што аўтамабіль "Рэно-19", якім кіраваў 31-гадовы жыхар Бабруйска, пераязджаў праз чыгунку па плітах пешаходнага пераходу, там зачапіўся і не мог з'ехаць з рэек. У выніку адбылося сутыкненне з лакаматывам. Ніхто з людзей не пацярпеў. Легкавік быў разбіты, пашкоджанні атрымаў і лакаматыў, які праз некалькі гадзін быў заменены. Супрацоўнікі ДАІ і Беларускай чыгункі высвятляюць усе абставіны здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 112.by Пасажырскі цягнік з Украіны (Новааляксееўка — Мінск) пад Бабруйскам сутыкнуўся з легкавіком. Як даведалася Еўрарадыё, здарэнне адбылося позна ўвечары 28...
|
|