Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў кола. 21.by

Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў кола

29.08.2018 11:48 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў задняе кола. Дзяўчыну шпіталізавалі з адкрытым пераломам пяткавай косткі і шырокай скразной ранай ступні.

Як піша "Бабруйскі кур'ер", здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 27 жніўня на 18-м кіламетры аўтадарогі Асіповічы — Дараганава. Матацыклам "Мінск" кіраваў 22-гадовы жыхар аднаго з мясцовых аграгарадкоў. Яго аднагодка з падмаскоўных Мыцішчаў ехала ў якасці пасажыркі. У нейкі момант яна ўмудрылася засунуць левую нагу ў кола і атрымала цяжкую траўму.

Матацыкліст з месца здарэння ўцёк. Пазней яго затрымалі ДАІшнікі. Высветлілася, што ў маладога чалавека не было вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Расіянка падчас язды на матацыкле ў Беларусі засунула нагу ў задняе кола. Дзяўчыну шпіталізавалі з адкрытым пераломам пяткавай косткі і шырокай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика