Ушачский лесхоз предлагает ушачанам веники для бани по выгодной цене. 21.by

Ушачский лесхоз предлагает ушачанам веники для бани по выгодной цене

29.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За венікам…у лясгас

У лазні венік даражэй грошай! З гэтым выказваннем пагодзяцца заўзятары гарачай пары. А таму многія ўлетку абавязкова нарыхтоўваюць венікі. Калі ж хтосьці сёлета не паспеў ці не змог гэтага зрабіць, не варта засмучацца: лазневы атрыбут ушачанам прапаноўвае набыць Ушацкі лясгас.

– Гэта новаўвядзенне нашага прадпрыемства, якое, думаецца, ацэняць грамадзяне. Назапасіць сёлета было вырашана самы “хадавы” венік – бярозавы. Нарыхтоўка прайшла ў аптымальны час, захоўваюцца яны па ўсіх правілах, адпаведна і ў якасці можна не сумнявацца. Усяго работнікамі лясніцтваў нарыхтавана 1000 штук, – паведаміла нам інжынер па ахове працы ДЛГУ “Ушацкі лясгас” В.Пацэйка.

Набыць лазневыя венікі ўшачане могуць ва ўсіх сямі лясніцтвах ці непасрэдна ў лясгасе ў буднія дні ў рабочы час. Трэба сказаць, што прывабны і іх кошт – 2 рублі. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 2-28-15.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За венікам…у лясгас У лазні венік даражэй грошай! З гэтым выказваннем пагодзяцца заўзятары гарачай пары. А таму многія ўлетку абавязкова нарыхтоўваюць венікі....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика