У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі "Водаканала". 21.by

У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі "Водаканала"

31.08.2018 18:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mogilev.mchs.gov.by

У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі прадпрыемства "Водаканал". Яны чысцілі трубу каналізацыйнага калектара і страцілі прытомнасць. Калі іх дасталі з калодзежу на паверхню, мужчыны ўжо памерлі.

Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў пятніцу, 31 жніўня, у вёсцы Калініна, каля ачышчальных збудаванняў. Загінулым было 43 і 45 гадоў. На месца прыязджалі ратавальнікі, якія і дасталі целы рабочых з калодзежу.

Абставіны трагічнага здарэння высвятляюць праваахоўнікі. БЕЛТА дадае са спасылкай на Следчы камітэт, што на месцы працуе следча-аператыўная група пад кіраўніцтвам начальніка УСК па Магілёўскай вобласці Андрэя Ліса. Паводле папярэдняй інфармацыі, слесары-рамонтнікі працавалі без сродкаў індывідуальнай абароны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mogilev.mchs.gov.by У Крычаўскім раёне загінулі два слесары-рамонтнікі прадпрыемства "Водаканал". Яны чысцілі трубу каналізацыйнага калектара і страцілі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика