Асіповічы: хроніка здарэнняў
03.09.2018
—
Разное
|
РАУСНа мінулым тыдні ў 90-гадовай жыхаркі Карытнага нехта скраў 650 долараў, у асіпаўчаніна выяўлена і канфіскавана 4,54 г марыхуаны, у Чуччы з аўтамабіля ВАЗ-21051, што належыць грамадзянцы з Ялізава, знікла акумулятарная батарэя. 2 чалавекі з траўмамі дастаўлены ў ЦРБ. 24 чысла невядомы мужчына пранік у дом да састарэлай асіпаўчанкі і нанёс ёй пабоі. Выяўлены 2 трупы без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. У непрацуючага мінчаніна ў ходзе несанкцыянаванага агляду аўтамабіля знойдзена 20 л спірту. РАСКУзбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да раней судзімых жыхароў Пратасевіч і Асіповіч: першы здзейсніў крадзеж лічбавага прыёмніка і пыласоса ў аднасяльчанкі, другая скрала ў пенсіянера з Замошша 550 рублёў шляхам прысваення яго банкаўскай карткі. Ад крадзяжу пацярпела і дачніца з Лапіч, у якой праз выбітыя дзверы злодзей вынес 4 рулоны сеткі рабіцы, палівачны шланг і парнік – усяго на 260 рублёў. Невядомы з хуліганскіх намераў пашкодзіў шкло 4 аконных рам у гандлёва-офісным памяшканні IП Доўнар В.С. ДАIПапярэджана 94 парушэнні ПДР, да адказнасці прыцягнуты 5 нецвярозых вадзіцеляў, 7 бяспраўнікаў, 9 пешаходаў, 5 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ. 24 чысла ў аварыі пад Прыцерпай пацярпеў жыхар Барысава, які дастаўлены ў бальніцу. У выніку акцыі “Увага — дзеці!” складзены адміністрацыйныя пратаколы на 7 чалавек: 4 — за невыкарыстанне светлавых прыбораў, 3 — парушэнне правілаў перавозкі дзяцей. ДАI нагадвае, што 31 жніўня праводзіцца Адзіны дзень бяспекі “У новы навучальны год — бяспечных усім дарог”. РАНСУ рамках рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці” падчас першага этапу (20-31 жніўня) работнікі райаддзела правялі прафілактычныя гутаркі з наведвальнікамі гандлёвых кропак “Сіці Мол”, “Магніт”, “Дуэт”, а таксама “Школьнага кірмашу”. IАЖіРССкладзена 5 пратаколаў: 3 — за парушэнне правіл лесакарыстання, па 1 — незаконныя рыбалоўства і паляванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні ў 90-гадовай жыхаркі Карытнага нехта скраў 650 долараў, у асіпаўчаніна выяўлена і канфіскавана 4,54 г марыхуаны, у Чуччы з аўтамабіля ВАЗ-21051, што...
|
|