Cвята Першага званка. 21.by

Cвята Першага званка

04.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_4566

У Відзіборскай сярэдняй школe па традыцыі школьную лінейку адкрыў дырэктар школы Матусевіч Дзмітрый Міхайлавіч, які павіншаваў усіх прысутных з Днём ведаў і пажадаў вучням школы, настаўнікам поспехаў у гэтым навучальным годзе.

Шчырыя словы  віншавання прагучалі ад  старшыні раённага выканаўчага камітэта Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага, які вучыўся ў гэтай школе, і галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі Уладзіміра Уладзіміравіча Шаўчука.

Цёплыя словы выказаў дырэктар КСУП “Відзіборскі” Сяргей Фядосавіч Лахадынаў. Першакласнікам уручылі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – кнігу. Ад імя гасцей – спартыўны інвентар.

Вершы, песні, музыка, словы бацькоў, настаўнікаў – пазітыўны старт новага навучальнага года. Усім прысутным надоўга запомніцца гэты сонечны восеньскі дзень.

 

Вера Наскевіч,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  У Відзіборскай сярэдняй школe па традыцыі школьную лінейку адкрыў дырэктар школы Матусевіч Дзмітрый Міхайлавіч, які павіншаваў усіх прысутных з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика