Тэма тыдня
04.09.2018
—
Разное
|
>
Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. Даніна павагі тым, хто стварае беларускія культуру і асвету. Удзельнікам свята беларускага пісьменства, якое адбылося 2 верасня ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, накіраваў віншаванне Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. У ім гаворыцца: «Паважаныя сябры! Сардэчна віншую вас з юбілейным, дваццаць пятым Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі. Гэта свята — знакавая падзея ў культурным жыцці краіны, сведчанне красы і сілы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі пісьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя ідэалы прыгажосці, дабра і справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці і ведаў, надзейным спадарожнікам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху. Святкуючы Дзень беларускага пісьменства, мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто ствараў нашу культуру, садзейнічаў асвеце і ўзняў на высокі ўзровень беларускае мастацкае слова. Продкі пакінулі нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымі ўзорамі якой з’яўляюцца творы Францішка Багушэвіча і Максіма Багдановіча, Янкі Купалы і Якуба Коласа, Уладзіміра Караткевіча і Івана Мележа. Упэўнены, што, зберагаючы іх спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнітэт і незалежнасць Радзімы. Жадаю вам здароўя, шчасця, згоды, поспехаў і творчага натхнення». Свята праходзіла на многіх пляцоўках Цырымонія адкрыцця Дня беларускага пісьменства адбылася на галоўнай сцэне ў парку райцэнтра. Старт мерапрыемству даў сімвалічны калакольны перазвон і ўзляцеўшыя ў неба белыя галубы. Стваральнікі Яго вялікасці слова У Іванаве адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” за творы, напісаныя ў 2017 годзе. У намінацыі “Лепшы твор паэзіі” пераможцам названы Казімір Камейша за зборнік вершаў “Высокі бераг”. У намінацыі “Лепшы твор прозы” адзначаны Васіль Шырко за кнігу “Я някліканы госць”. Журы высока ацаніла зборнік п’ес “Святло вышыні” Георгія Марчука, прысудзіўшы яму перамогу ў намінацыі “Лепшы твор драматургіі”. Аўтарам лепшага твору публіцыстыкі стала Зінаіда Дудзюк за кнігу «Пара высокага сонца». Эстафету прымае Слонім У Іванаве урачыста перададзена эстафета Дня беларускага пісьменства гораду Слоніму Гродзенскай вобласці. «XXV Дзень беларускага пісьменства прынёс шмат эмацыянальных, цёплых момантаў. За гэта можна падзякаваць усім жыхарам Іванаўскага краю. Свята было арганізавана на высокім узроўні», — падкрэсліў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Дзень беларускага пісьменства ў Іванаве. Даніна павагі тым, хто стварае беларускія культуру і асвету. Удзельнікам свята беларускага пісьменства, якое адбылося 2... |
|