В Мире создали граффити с изображением дворца князей Святополк-Мирских. 21.by

В Мире создали граффити с изображением дворца князей Святополк-Мирских

05.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На будынку модуля збожжасховішча Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» з’явілася выява палаца князёў Святаполк-Мірскіх.


Незвычайнае графіці з’явілася зусім нядаўна і зараз упрыгожвае адну са сцен прамысловага будынка прадпрыемства. Прафесіянальна выкананы малюнак належыць гродзенскім творцам са студыі мастацкага роспісу.

Трэба адзначыць, што сучасны арт-аб’ект знаходзіцца недалёка ад месца, дзе ў канцы XIX-пачатку XX стагоддзяў стаяў палац князёў Святаполк-Мірскіх, які моцна пацярпеў ад пажару ў 1917 годзе, а ў 1940-я гады быў разабраны на будаўнічы матэрыял.

На працягу апошніх трох сезонаў на тэрыторыі, дзе калісьці стаяў княжацкі палац, праводзіліся археалагічныя раскопкі. Першапачаткова даследаваннямі займаліся студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а затым – удзельнікі міжнароднага валанцёрскага археалагічнага летніка «Замкі Беларусі».

У выніку археалагічных работ былі расчышчаны падмурак палаца князёў Святаполк-Мірскіх, каменная лесвіца, склеп, выяўлены фрагменты невядомага будынка, а таксама прадметы, якія датуюцца XVI – пачаткам XX стагоддзя.

Зараз прыгожае графіці будзе нагадваць жыхарам і гасцям пасёлка аб існаванні палаца князёў Святаполк-Мірскіх як аднаго з помнікаў нашай спадчыны.

Па матэрыялах установы “Музей “Замкавы комплекс “Мір”

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На будынку модуля збожжасховішча Мірскага філіяла ААТ «Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод» з’явілася выява палаца князёў Святаполк-Мірскіх. Незвычайнае графіці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика