На Гродзеншчыне ад навальніцы адбылося сем пажараў за суткі
05.09.2018 13:17
—
Разное
|
Фота: mchs.gov.by За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося сем пажараў, прычынай якіх сталі прыродныя з'явы, паведамляе Ад навальніцы загарэліся два жылыя дамы — у Астраўцы па вуліцы Зорнай і на хутары Бараніха Шчучынскага раёна. У аграгарадку Алекшыцы Бераставіцкага раёна, у вёсцы Навасады Воранаўскага раёна і ў вёсцы Тосіна Лідскага раёна ад маланкі загарэліся гаспадарчыя пабудовы на прыватных падворках. Таксама разрад маланкі падпаліў 150-кілаграмовы рулон саломы на прыватным падворку ў вёсцы Ятвезь Дзятлаўскага раёна. На шчасце, людзі не пацярпелі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by За мінулыя суткі на Гродзеншчыне адбылося сем пажараў, прычынай якіх сталі прыродныя з'явы, паведамляе прэс-служба МНС. Ад навальніцы загарэліся два...
|
|