Нялегкі хлеб, ці як журналіст здабываў сваю скарнынку
07.09.2018
—
Разное
|
Упэўнена, казку пра нецярплівага ваўка і працавітага чалавека ведаюць усе. Памятаеце, як гультаяватаму ваўку хацелася пакаштаваць лёгкага хлеба, а ў выніку ён застаўся ні з чым. У літаратуры яшчэ нямала прыкладаў, цэнтральнай тэмай якіх з’яўляецца ўслаўленне працы чалавека і высмейванне гультайства. У гэтым артыкуле карэспандэнт “ШК” паспрабавала за кароткі час “прымерыць на сабе” некалькі прафесій і прайсці шлях ад каласка да духмянага хлеба: папрацаваць на камбайне, пабываць на збожжатоку а\г Бярозкі і спячы сапраўдны хоцімскі хлеб па нашых традыцыйных рэцэптах. Што з гэтага атрымалася, чытайце далей. Жнівеньская спякотная раніца. ”Жатва-2018” падыходзіць да завяршэння, большая частка ўраджая прыбрана з палёў. У кожным нумары раённай газеты мой паважаны сябра і аматар сельскагаспадарчай тэматыкі Аляксандр Ляйчынскі паэтапна і змястоўна распісвае ход уборачнай. А вось першым пунктам майго падарожжа, якое вырашыла назваць “Нялёгкі хлеб”, становіцца Бярозкаўскі КЗСК-30, бо менавіта збожжаток — адзін з найважнейшых участкаў на ўборцы ўраджая. Менавіта тут усё сабранае збожжа даводзіцца да патрэбнай кандыцыі па чысціні і вільготнасці, і ад парадку і акуратнасці яго працаўнікоў залежыць якасць збожжа, дастаўленага ў сховішчы. Першая з кім даводзіцца тут пазнаёміцца загадчык складам Таццяна Растаргуева, якая з ходу дае агульны расклад пра сваю працу і прапануе прайсці на сушылку. Падчас майго прыбыцця тут кіруе Святлана Ільюшчанка, якая працуе ў гаспадарцы з 1985 года (гэта больш 30 год, аўт.). На пытанне аб ураджаі, Святлана Васільеўна шчыра дакладвае, што паміж годам мінулым можна паставіць знак “менш”, значна паўплывала надвор’е. Паколькі мая мэта — паспрабаваць папрацаваць і адчуць на сабе няпростую працу селяніна, прашу ў Святланы Васільеўны яе прыладу працы, якая па-простаму называецца “мяцёлка”. Першае ўражанне ад збожжатоку — душна, шумна, пыльна. У прынцыпе, праца мне была зразумелая. На жаль, на практыцы ўбачыць працу самога збожжатоку не атрымалася — перабой з палівам. Але загадчык КЗСК-30 Віктар Лобаў ветліва згадзіўся тэарэтычна паказаць, як адбываецца працэс. Праз некалькі хвілін з’яўляюцца машыны, даверху насыпаныя збожжам. Святлана Ільюшчанка спяшаецца занесці ў кнігу складскога ўліку ўсе неабходныя дадзеныя. За размовай жанчына адзначае, што вельмі добра ў гэтым годзе працавалі школьнікі і нахвальвае іх за працавітасць і адказнае стаўленне да справы. Спяшаецца і заведуючы токам Лобаў з дапамогай спецыяльнага прыбора памераць вільготнасць збожжа. Уважліва сачу за прыборам і я — некалькі хвілін і на цыферблат выскоквае 19,9. — Вільготнасць перавышае норму — павінна быць меней 14. Гэта азначае, што зерне неабходна яшчэ дасушыць, і толькі потым адпраўляць на склад, — тлумачыць Віктар Іванавіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Упэўнена, казку пра нецярплівага ваўка і працавітага чалавека ведаюць усе. Памятаеце, як гультаяватаму ваўку хацелася пакаштаваць лёгкага хлеба, а ў выніку ён... |
|