Другога верасня дэлегацыя Бярозаўскага раёна наведала г. Іванава, дзе прайшло рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства (+ФОТА). 21.by

Другога верасня дэлегацыя Бярозаўскага раёна наведала г. Іванава, дзе прайшло рэспубліканскае свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства (+ФОТА)

07.09.2018 17:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Годна і велічна апраўдаў горад Іванава высокі давер быць у гэтым годзе літаратурнай сталіцай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства. Разам з гэтым райцэнтр адзначыў сваё 595-годдзе і 400-годдзе першага “Буквара”.

Удзел у святочных мера-прыемствах прыняла і дэлегацыя Бярозаўскага раёна начале са старшынёй райвыканкама Л.А. Мартынюком.

Прыгожы і ўтульны горад прыемна ўразіў чысцінёй, маштабнасцю падзеі і кветкавым аздабленнем. Але над усім гэтым лунала яго Вялікасць Слова ад узнікнення кнігадрукавання да сённяшніх тэхналогій і разнастайнасці кніжных выданняў і сродкаў масавай інфармацыі. У Іванаве было сабрана ўсё лепшае, што выйшла сёлета з друку. А гэта фундаментальныя выданні пра асветнікаў беларускай зямлі, гісторыю нашай Айчыны, яе знакамітых паэтаў і пісьменнікаў, кампазітараў і мастакоў, цудоўныя кнігі для дзяцей і юнацтва. “Друкарскі двор XVI стагоддзя” даваў магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара і адчуць, як у тваіх руках нараджаецца кніжная старонка.


Адной з важкіх падзей свята стала адкрыццё памятнага знака “Янава слова”, бо горад у старажытнасці насіў назву Янаў.  Цэнтральным элементам кампазіцыі з’яўляецца пяро як сімвал рукапісаў, ад якіх бяруць пачатак друкаваныя тэксты. На камені выгравіраваны даты і назвы гарадоў, у якіх ужо праходзіла свята.  А яшчэ гэты знак выконвае ролю сонечнага гадзінніка.


Урачыстае шэсце з удзелам шматлікіх шаноўных гасцей і дэлегацый накіравалася ў Парк Перамогі, дзе на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбылося адкрыццё Дня пісьменства.


Прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь І.В. Петрышэнка. Ад імя гаспадароў свята шчыра вітаў усіх яго ўдзельнікаў і гасцей старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В. Ліс (фота 4). А епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін абнародаваў прыві-тальнае пасланне ад імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла – патрыяршага Экзарха ўсёй Беларусі.


Вельмі добрыя ўражанні пакінула мастацка-тэатралізаваная дзея “Малой радзіме пакланюся!”. На сцэну выйшлі Час, які вандруе па стагоддзях, і тры яго сястры – Мінуўшчына, Сучаснасць і Будучыня, а яшчэ вядомыя асобы – каралева Бона Сфорца і мастак і кампазітар Напалеон Орда, які нарадзіўся на Іванаўскай зямлі. Лепшыя мастацкія калектывы Беларусі і Берасцейшчыны паказалі сваё майстэрства, а Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – сцэну з вядомай п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Вельмі прыемна было бачыць сярод знакамітых артыстаў – ансамбля “Беларускія песняры”, Ірыны Дарафеевай і іншых – выхаванца культуры Бярозаўшчыны Дзяніса Вакера, які выканаў сола на баяне.

Яшчэ адной знакавай падзеяй свята стала ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі за 2017 год.  Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Карлюкевіч адзначыў, што нашы творцы паспяхова працягваюць справу тых асветнікаў, якімі славіцца беларуская зямля, і заклікаў чытаць тое лепшае, што ёсць у нашай літаратуры. Сярод паэтаў прэміі ўдастоены Казімір Камейша, сярод драматургаў – Георгій Марчук, але найлепшай навіной сталатое, што ў жанры публіцыстыкі за кнігу “Пара высокага сонца” прэміі ўдастоена Зінаіда Дудзюк. Менавіта наша раённая газета “Маяк” і літаратурнае аб’яднанне “Крыніца” праклалі ёй шлях у вялікую літаратуру.

Фестываль кнігі і прэсы, канцэрт майстроў мастацтваў “Льецца песня над Палессем”, выстава сувенірнай прадукцыі майстроў вобласці, пленэр разьбяроў, перадача эстафеты свята гораду Слоніму  – усё гэта было запамінальна іцікава. А яшчэ было шмат спартыўных спаборніцтваў (дарэчы, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь С.М. Кавальчук родам з Іванаўскага раёна). 

У кароткім рэпартажы, на жаль,  немагчыма расказаць пра ўсе падзеі, што адбываліся на працягу двух дзён па ўшанаванні ўсяго таго, што пакінулі нам у спадчыну нашы продкі, што маем мы, чым ганарымся і што шануем.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Годна і велічна апраўдаў горад Іванава высокі давер быць у гэтым годзе літаратурнай сталіцай юбілейнага XXV Дня беларускага пісьменства. Разам з гэтым райцэнтр...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика