Крымінал-дайджэст. 21.by

Крымінал-дайджэст

11.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сумка з золатам

Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса па факце крадзяжу сумкі, у якой знаходзіліся: залаты ланцужок, два залатыя бранзалеты, залаты пярсцёнак, біжутэрыя, два пакункі кавы, 5 кілаграмаў цукерак, басаножкі, лекі, патэльня, прадметы асабістай гігіены. Маёмасная шкода склала  1300 рублёў.

Асоба злодзея не высветлена.

Будзе ведаць усе навіны

Невядомы абрабаваў дом у Пцічы, па Савецкай вуліцы, адкуль вынес прыёмнік лічбавага тэлебачання. Маёмасная шкода склала 40 рублёў. Вядзецца следства.

Залатая рыбка

Жыхар Макарычаў З. завалодаў дадзенымі пластыкавай карткі спадарыні В. У выніку ўладальніца карткі страціла 682 рублі. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 Крымінальнага кодэкса.

На таго напалі

60-гадовы жыхар Вышалава незаконна лавіў сеткай рыбу на возеры Рэчышча. За ўрон прыродзе, а налавіў аматар юшкі 18 шчупакоў, 73 плоткі, 5 акунёў і два яршы, ён мусіць кампенсаваць у памеры 3283 рублі. Узбуджана крымінальная справа.

Нешта будуе

Невядомы пранік у цэх па вырабе паддонаў па вуліцы Першамайскай у Петрыкаве, адкуль выкраў тры пісталеты для забіцця цвікоў маркі CN-90 коштам 550 рублёў кожны, тры пісталеты для забіцця цвікоў маркі CN-65 коштам 504 рублі кожны.

Прычыненая шкода ТАА “АРД Паслугі плюс” склала 3162 рублі.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Па матэрыялах РАСК. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумка з золатам Узбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 Крымінальнага кодэкса па факце крадзяжу сумкі, у якой знаходзіліся: залаты ланцужок, два залатыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика