Першыя на спартыўны гумар. 21.by

Першыя на спартыўны гумар

11.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 29 па 31 жніўня ў Жыткавіцкім раёне, на беразе возера Белае, прайшоў маладзёжны турыстычны злёт “Адзінства-2018”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ.

У праграму спаборніцтваў уваходзілі турысцкія і творчыя конкурсы і спаборніцтвы: прадстаўленне лагера, творчы нумар, пераадоленне паласы перашкод, спартыўнае арыентаванне, валейбол, перацягванне каната і турыстычная страва.

Каманда нашага раёна па выніках спаборніцтваў заняла першае месца ў жартоўнай паласе перашкод, другое месца – у прыгатаванні стравы (дранікі), трэцяе – афармленні лагера. У камандным заліку наша зборная заняла дзявятае месца з дваццаці каманд-удзельніц.

Прызёрам спаборніцтваў другі год запар выйшла каманда з Жыткавічаў, другое месца – у турыстаў Мазыра, трэцяе – у жлобінскай моладзі.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама выказаў падзяку арганізацыям раёна і аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за падтрымку і  камплектаванне зборнай.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Крысціны БРАІМ.

0uKQLpX_dfg

e_wVc6IzewU

hXQKacdZZII
Ngaq2oESSq8

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 29 па 31 жніўня ў Жыткавіцкім раёне, на беразе возера Белае, прайшоў маладзёжны турыстычны злёт “Адзінства-2018”, прысвечаны 100-годдзю УЛКСМ. У праграму...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика