Грамадзяніна Турцыі асудзілі ў Віцебску за забойства грамадзянкі Бангладэш. 21.by

Грамадзяніна Турцыі асудзілі ў Віцебску за забойства грамадзянкі Бангладэш

14.09.2018 09:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: БЕЛТА

Віцебскі абласны суд асудзіў грамадзяніна Турцыі за жорсткае забойства жанчыны з Бангладэш, інфармуе БЕЛТА.

Забойства адбылося 6 лютага ў пункце часовага пасялення бежанцаў у Віцебску. Мужчына з асаблівай жорсткасцю ударыў жанчыну не менш за 15 разоў. Пасля гэтага ён задушыў яе рукамі і шалікам. 

Потым мужчына незаконна забраўся ў жылы пакой пацярпелай, узяў яе маёмасць і грошы на агульную суму не менш за 467 рублёў. Труп ён выкінуў праз акно на вуліцу, а потым схаваў у водапрапускной трубе. Там яго і знайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Падсудны не прызнаў сваёй віны. Суд прызнаў яго вінаватым у разбоі, учыненым з пранікненнем у жыллё, прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама ў забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю, спалучаным з разбоем. Яму прызначылі 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў вызначаным законам парадку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Віцебскі абласны суд асудзіў грамадзяніна Турцыі за жорсткае забойства жанчыны з Бангладэш, інфармуе БЕЛТА. Забойства адбылося 6 лютага ў пункце...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика