У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята
14.09.2018
—
Разное
|
>
У Верхнядзвінскім касцёле адбылося парафіяльнае свята. Адзначаецца яно ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якой названа святыня. — Нашаму храму пашанцавала, – сказаў напачатку ўрачыстасці пробашч касцёла Аляксандр Грыцкевіч. – Наш парафіяльны фэст адбываецца падчас збору ўраджаю, выспявання пладоў зямлі, яркіх восеньскіх кветак. І свята называецца Маці Божай Сеўнай, якой молімся, дзякуючы за хлеб на стале і просячы аб благаславенні на будучую сяўбу. Такім чынам, адзначаем наша парафіяльнае свята ўраджаю, якое ў год правядзення ў раёне абласных “Дажынак” набывае асаблівы змест. Просім Багародзіцу аб апецы і дапамозе ў гэту адказную пару, шчаслівым ажыццяўленні задум.
Удзячныя Святой Заступніцы за яе любоў і ласку, у касцёл сабраліся вернікі з Верхнядзвіншчыны і іншых парафій. Разам маліцца аб дараванні міру і супакою роднай зямлі і ўсяму свету, аб плёну ў працы і ўрадлівасці зямлі, аб дабрыні і ўзаемапаразуменні паміж людзьмі, аб хрысціянскім выхаванні дзяцей у храм прыбылі Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель, святары з іншых прыходаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Верхнядзвінскім касцёле адбылося парафіяльнае свята. Адзначаецца яно ў дзень нараджэння Багародзіцы, у гонар якой названа святыня. — Нашаму храму... |
|