Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта. 21.by

Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта

14.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за незаконны абарот наркатычных рэчываў, жыхар Смаргоні захоўваў у гаспадарчай пабудове амаль 38 грамаў высушанай макавай саломкі.
кража велосипед.jpg

Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу веласіпеда з двара дома па вул. Я. Коласа. Двухколавы транспартны сродак быў пакінуты без нагляду.

*       *       *

Супрацоўнікі міліцыі выявілі змяненне маркіровачнай панэлі ў аўтамабілі “Аўдзі”. Узбуджана крымінальная справа.

*       *       *

У Смаргоні з незамкнёнай кватэры дома па вул. Маладзёжнай злодзей украў чужы мабільны тэлефон. Гаспадар не падумаў аб мерах бяспекі.

*       *       *

Нехта сарваў замкі на дзвярах гаспадарчых пабудоў, якія знаходзяцца на падворку дачнага дома ў вёсцы Чухны,  і ўкраў адтуль 3 электрарухавікі, столькі ж алюмініевых малочных бітонаў, 5 электрычных аўтаматаў, 6 малярных пэндзляў, 2 бутэлькі ацэтону, бутэльку газы, іншую маёмасць на агульную суму больш за 240 рублёў.

*       *       *

Неўстаноўлены злачынца пры дапамозе камп’ютарнай тэхнікі, якая мае выхад у сетку інтэрнэт, несанкцыянавана зайшоў на асабістую старонку “ВКонтакте”, якая належыць жыхарцы аграгарадка Солы.

Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раней неаднаразова судзімы, у тым ліку за незаконны абарот наркатычных рэчываў, жыхар Смаргоні захоўваў у гаспадарчай пабудове амаль 38 грамаў высушанай макавай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика