Удаление аварийных деревьев – одна из самых востребованных услуг, которые оказывают ушачские спасатели
20.09.2018
—
Разное
|
“Кожны год на некалькі месяцаў я са Слуцка, а мой брат з Луганска прыязджаем у родныя Зерчаніцы, дзе засталася бацькоўская хата. Колькі сябе памятаю, побач з ёй расце вялізная бяроза, а сёлета яе галіна адламілася і крыху зачапіла пабудову. Магло ўпасці і само дрэва і знішчыць тое, што нам вельмі дорага. У пошуках вырашэння праблемы звярнулася да старшыні Кубліцкага сельвыканкама М.В.Ярмош, якая і падказала, што паслугу выдалення аварыйных дрэў аказвае раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. Хочацца выказаць удзячнасць начальніку С.Я. Аваднёву, які асабіста выязджаў на месца для высвятлення сітуацыі, а таксама вадзіцелю А.А.Харэвічу, камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 М.В.Бумажэнку і іншым работнікам гэтага калектыву. Спачатку яны абрэзалі галіны, а потым паспяхова ліквідавалі і ствол дрэва. Была прыемна ўражана надзвычай акуратнай работай. Супрацоўнікі РАНС нават самі перанеслі альтанку, якая перашкаджала справе. Ветлівыя і добразычлівыя, яны супакойвалі мяне, каб не хвалявалася. Сума ж, якую давялося заплаціць, сімвалічная ў параўнанні з тым, які ўрон магла панесці, калі б бяроза звалілася на дом”. Такі водгук мы атрымалі днямі ад Зоі Браніславаўны Дамарад, якая завітала ў рэдакцыю, каб праз газету падзякаваць супрацоўнікам МНС. Зрэшты, паслуга па выдаленні дрэў у выратавальнікаў даволі запатрабаваная: з пачатку года такіх дагавораў было заключана ўжо больш 50-ці. Акрамя гэтага аддзел на сённяшні дзень аказвае каля 30 відаў платных паслуг, у тым ліку адпампоўванне вады, разборка і знос будынкаў, адкрыццё дзвярэй, праверка газавентыляцыйных каналаў, падвоз вады для гаспадарчых патрэб, разборка завалаў, буксіроўка транспартных сродкаў, выпрацоўка і падача электраэнергіі ад аўтаномнай крыніцы сілкавання, знішчэнне гнёздаў небяспечных насякомых. Вольга КАМАРКОВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Кожны год на некалькі месяцаў я са Слуцка, а мой брат з Луганска прыязджаем у родныя Зерчаніцы, дзе засталася бацькоўская хата. Колькі сябе памятаю, побач з ёй...
|
|