Сёння ў Воранаве праходзіць адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці” (будзе дапоўнена).
22.09.2018
—
Разное
|
Нават дожджык, які раз-пораз зрываўся з па-восеньску нізкіх хмараў, не змог памяшаць гэтаму традыцыйнаму святу, якое распачалося тэатралізаваным шэсцем казачных персанажаў з цэнтральнfй плошчы. Жыццё пасёлка расцвіло ад шчырых усмешак, як саміх удзельнікаў шэсця, так і гледачоў на вуліцах райцэнтра, напоўніла іх музыкай і песнямі, якія паклікалі воранаўцаў на гарадскі стадыён, дзе і адбылося ўрачыстае адкрыццё самага вясёлага са святаў. — Гостеприимная Вороновщина уже в 6-й раз объединяет талантливых организаторов досуга со всех уголков Гродненщины, — вітаў удзельнікаў, ганаровых гасцей і жыхароў пасёлка старшыня Воранаўскага райвыканкама Мікалай Розум. — За эти годы фестиваль стал доброй традицией и для нас большая честь принимать его у себя. Это уникальное культурное мероприятие, для многих долгожданное, вызывает в душах людей самые добрые и искренние чувства. На каждом фестивале открываются новые звезды среди мастеров хорошего настроения, новые имена и новые коллективы. Уверен, что все богатство игровой культуры, которое вы привезли, ваш талант, мастерство найдут самый горячий отклик в сердцах зрителей и сольются в одно общее торжество творчества и радости. Ад імя ганаровых гасцей свята выступлі і пажадалі творчага плёну воранаўскаму фестывалю гульні, смеху і вяселля стараста Яшунскага стараства Шальчынінкскага раёна Літоўскай Рэспублікі Здзіслаў Мажэйка і галоўны спецыяліст аддзела культурна-асветніцкай работы, мастацтваў і навучальных устаноў упраўлення культуры Гродзенскага аблавыканкама Ірына Жук-Куніцкая. Трэба адзначыць, што “Карнавал весялосці” — гэта адзінае свята ў нашай рэспубліцы такого кшталту. І сёння паказаць свой талент, стварыць воранаўцам добры настрой прыехала 10 калектываў гульні і вясёлых забаў. Свята ў гэтыя хвіліны прадаўжаецца. Калі ласка, прыходзьце і весяліцеся! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Воранаве праходзіць адкрыты абласны фестываль гульні “Карнавал весялосці” (будзе дапоўнена). Нават дожджык, які раз-пораз зрываўся з па-восеньску нізкіх хмараў, не змог памяшаць гэтаму традыцыйнаму святу, якое распачалося тэатралізаваным шэсцем казачных...
|
|