Фэст у гонар Святога Лінаса адбыўся на Воранаўшчыне (Фота, будзе дапоўнена)
23.09.2018
—
Разное
|
Сёлета парафіяльнае свята прыпала на нядзелю, 23 верасня. Ужо каторы год яно збірае вяскоўцаў і дыпламатычных літоўскіх гасцей у Пелясе. Далучыліся да значнай для нашых землякоў падзеі пасол Літоўскай Рэспублікі Андрюс Пулокас, генеральны консул Літоўскай Рэспублікі ў Гродна Генадзіус Мацкяліс, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч, старшыня Больцішскага сельсавета Аксана Палубенка, прадстаўнікі грамадскага аб’яднання літоўцаў “Гярвечай”. Святочную імшу правёў ксёндз Эліяс Маркаўскас, для якога сустрэча з жыхарамі пялясскага краю таксама была радаснай падзеяй. Святар раней вёў багаслужэнні тут, але ўжо год з’яўляецца настаяцелем касцёла ў Гервятах. Падчас імшы да заступніка і пакутніка Лінаса, імя якога носіць мясцовы касцёл, звярнуліся ў агульнай малітве дыпламатычныя госці, прадстаўнікі раённай улады, прыхажане. Свята прадоўжылася ў Пялясскай школе з навучаннем на літоўскай мове. Штогод сваімі сіламі настаўнікі і вучні рыхтуюць канцэртную праграму. Сёння яна таксама была двухмоўнай і вельмі разнастайнай. Гучалі і літоўскія песні, і беларускія. Гледачы горача падтрымлівалі выступоўцаў — жаночы вакальны ансамбль школы, дзіцячую капэлу, самадзейныя вакальныя гурты. Пасля канцэртнай праграмы гасцей фэсту чакаў святочны абед з традыцыйнымі літоўскімі стравамі. Вольга ВАРАБ’ЁВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета парафіяльнае свята прыпала на нядзелю, 23 верасня. Ужо каторы год яно збірае вяскоўцаў і дыпламатычных літоўскіх гасцей у Пелясе. Далучыліся да значнай для...
|
|