Ратавальнікі знялі з даху брастаўчаніна, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак. 21.by

Ратавальнікі знялі з даху брастаўчаніна, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак

27.09.2018 06:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіва БЕЛТА

У Брэсце ратавальнікі дапамаглі пенсіянеру, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак на даху дома, паведамляе прэс-служба МНС.

25 верасня каля 15-й гадзіны ратавальнікам патэлефанаваў дыспетчар хуткай меддапамогі. Ён паведаміў, што з даху трохпавярховага будынка дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы па вуліцы Ленінградскай неабходна спусціць чалавека, які сам перасоўвацца не можа.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі паклалі мужчыну на мяккія насілкі і на калысцы аўталесвіцы спусцілі яго з вышыні 10 м на зямлю. Брыгада "хуткай" шпіталізавала 61-гадовага брастаўчаніна з папярэднім дыягназам "генералізаваны сутаргавы прыпадак".

Высветлілася, што мужчыну запрасілі для кансультацыі пры абследаванні даху і прапаноў па яго рамонце. Падчас абследавання ў пенсіянера здарыўся сутаргавы прыпадак, ад чаго ён не мог самастойна перасоўвацца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіва БЕЛТА У Брэсце ратавальнікі дапамаглі пенсіянеру, у якога здарыўся сутаргавы прыпадак на даху дома, паведамляе прэс-служба МНС. 25 верасня каля 15-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика