У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег. 21.by

У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег

27.09.2018 15:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег, інфармуе сайт sb.by. Сіноптыкі анансуюць чарговае пахаладанне. Уначы ў нядзелю амаль па ўсёй краіне магчымыя замаразкі — ад 0 да -4 градусаў.

У пятніцу ў начныя гадзіны прагназуецца ад +6 да +12 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +13 да +18 (а на поўдні і да +20). Пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень амаль па ўсёй Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду (уначы моцны вецер будзе толькі на поўначы).

Уначы ў суботу ўжо будзе не больш за 8 градусаў цяпла (на паўночным усходзе магчымыя замаразкі — да 0...-2), удзень — ад +7 да +13 градусаў. Невялікія дажджы, а магчыма і мокры снег прагназуюцца на ўсходзе. У нядзелю будзе без ападкаў. Уначы пахаладае, а вось у дзённыя гадзіны чакаецца да +15 градусаў.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег, інфармуе сайт sb.by. Сіноптыкі анансуюць чарговае пахаладанне. Уначы ў нядзелю амаль па ўсёй краіне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика