Маладзёжны патэнцыял. 21.by

Маладзёжны патэнцыял

28.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шостага верасня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адзначыла свой чарговы дзень нараджэння, а 29-га кастрычніка будзе адзначацца гістарычная падзея – 100-гадовы юбілей ВЛКСМ.
БРСМ, які быў утвораны ў 2002 годзе шляхам аб’яднання дзвюх маладзёжных арганізацый – Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і Беларускага саюза моладзі, стаў пераемнікам лепшых камсамольскіх традыцый і гісторыі маладзёжнага руху. БРСМ – самае буйное і аўтарытэтнае маладзёжнае аб’яднание нашай краіны, сувыканаўца рэспубліканскіх праграм у вобласці ажыццяўлення дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
– Стаўбцоўская раённая арганізацыя БРСМ аб’ядноўвае сёння каля тысячы маладых людзей, 80 пярвічных арганізацый. Мы пастаянна вывучаем маладзёжны патэнцыял раёна і вядзём мэтанакіраваную работу ў працоўных калектывах, школах. У гэтым нам аказваюць усямерную падтрымку кіраўніцтва раёна, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме, раённы Савет дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў, – заўважае першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Анастасія КАЛОДЗІНСКАЯ.
Нагадаем, што па выніках работы за 2015 год раённы камітэт ГА «БРСМ» заняў трэцяе месца ў штогадовым конкурсе «Лепшы тэрытарыяльны камітэт Мінскай вобласці». У 2016 годзе раённы камітэт стаў прызёрам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы сацыяльны ролік, накіраваны на прафілактыку распаўсюджання наркаманіі. Узорны харэаграфічны ансамбль «Гарошынка» ДУ «Стаўбцоўскі РЦК» заняў прызавыя месцы ў конкурсах «Славянскага базару ў Віцебску». Праекты моладзі раёна неаднаразова прадстаўлялі Мінскую вобласць у фінале прэстыжнага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі». У 2018 годзе гэтае права заваявалі Руслан Шчаракоў і Дзмітрый Шкода, старшакласнікі ДУА «Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».
У раённага камітэта БРСМ ёсць вопыт і вынікі ў арганізацыі занятасці моладзі ў трэцім працоўным семестры, перамогі ў рэспубліканскім конкурсе «Валанцёр года – Добрае Сэрца». Візітнай карткай маладзёжнага жыцця раёна стала каманда КВЗ «Кароткае замыканне», якая жыве пад дэвізам «Культурная Стаўбцоўшчына – культурная моладзь». Паказала сябе наша моладзь і ў рэспубліканскім сямейным сельскагаспадарчым праекце «Уладар сяла».
Сярод прыярытэтных напрамкаў дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ выбрана падтрымка адоранай і таленавітай моладзі, рэалізацыя грамадзянска-патрыятычных праектаў, культурнага правядзення вольнага часу, удасканаленне руху маладзёжных атрадаў аховы правапарадку, падтрымка і развіццё інавацыйнай і навуковай дзейнасці моладзі, студатрадаўскі рух і валанцёрскі рух «Добрае Сэрца». Актыўна развіваецца інфармацыйная работа з моладдзю ў інтэрнэт-прасторы. Зайдзіце ў сацыяльныя сеткі: вы ў гэтым пераканаецеся!
Заглядваючы ў дзень заўтрашні, Анастасія Калодзінская называе тое, над чым трэба працаваць. Важна ўдзяліць больш увагі сельскай і працоўнай моладзі, каб уцягнуць яе ў грамадскае жыццё. Неабходна актывізаваць работу па выяўленні маладзёжных лідараў у працоўных калектывах. На першым плане – якаснае ўмацаванне радоў маладзёжнай арганізацыі, пры гэтым – працяг развіцця новых праектаў і праграм.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шостага верасня грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» адзначыла свой чарговы дзень нараджэння, а 29-га кастрычніка будзе адзначацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика