Беларусь – страна аллей: как деревья помогают человеку и какие тайны хранят в себе?
30.09.2018 20:28
—
Разное
|
Новости Беларуси. Посадить дерево, построить дом, вырастить сына. Этот расхожий мужской задачник, который сейчас вызывает скорее ироничную ухмылку – мол, как ты там, все успел? – когда-то был делом жизни. И появился не как правило, а как словесное определение смысла. И поэтому многие столетия наша Беларусь была страной настоящих мужчин, прекрасных замков и тенистых аллей, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. Особо никогда об этом не задумывалась, но ведь правда: замки сохранились далеко не все, а вот аллеи… Они обрамляют наши дороги, создают удивительную картину живого тоннеля, по которому идешь, потому что не идти не можешь. Якое гэта па ліку дрэва на іх участку, сям’я Юшкевіч ужо збілася з рахунку. У апошні час рыдлёўку бацька амаль не выпускае з рук. Юрась Юшкевіч, жыхар хутара Ганцэвічы: Сем гадоў таму Юрась і Аксана Юшкевічы купілі ўчастак на занядбаным хутары Ганцэвічы. Вырашылі адрадзіць жыццё на сваёй малой радзіме. На месцы старога дома ўзвялі некалькі пабудоў з натуральнага дрэва, а тэрыторыю па перыметры засадзілі хваёвымі алеямі. І пакуль маладыя хвоі павольна цягнуцца да вераснёўскага сонца, старажытныя ліпы у парку сядзібы Станіславова з вышыні сваіх гадоў шапаценнем лісця імкнуцца нагадаць гісторыю ажно васямнаццатага стагоддзя. Зеляніна алей з усіх бакоў аздабляе барочную сядзібу – загарадную рэзідэнцыю апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Вось на тыльным фасадзе будынка каралеўскі вензель – менавіта пад ім знаходзілася паляна, ад якой цягнуліся, быццам промні сонца, так званыя, ліпавыя шпалеры – на французкі манер. Гісторыкі нагадваюць аб гучным рамане Станіслава з Кацярынай другой Вялікай, а кожнае дрэва тут – маўклівы сведка таямніц і амурных спраў, якія не вядомы нават архівам. Ігар Лапеха, гісторык: Беларусь – гэта не толькі краіна замкаў і сядзіб, яшчэ і алей. Тры стагоддзі таму шарэнгі дрэў упрыгожвалі паркавыя ансамблі, у савецкі час высаджвалі алеі ў гонар нейкіх падзей. Бо менавіта дрэвы скрозь многія гады могуць пранесці памяць. І выклікаць асаблівыя пачуцці ў людзей. Галіна Буро, карэспандэнт: І сёння ў Беларусі з’явілася новая традыцыя – падчас суботнікаў акультурваць родную зямлю, трымацца за свае карані. Аляксандар Лукашэнка сёлета матываваў беларусаў уласным прыкладам. Дзесяткі дрэў дапоўнілі наваколле цудадзейнай Трафімавай крыніцы на малой радзіме Прэзідэнта. Гэта месца звязана з яго дзяцінствам і сямейнай гісторыяй. Крыніцу адкрыў дзед кіраўніка дзяржавы – цясляр Трафім. Айболек Ылясава за тры гады вучобы ў Гродзенскім універсітэце амаль прывыкла да незвычайна белых ствалоў беларускіх бяроз. Але часам усё ж сумуе па радзіме - дзяўчына прыехала з Туркменістана. Нядаўна выпадкова даведалася, што ў Гродне ёсць месца з рэхам і ад яе краіны. Алея сяброўства народаў з’явілася чатыры гады таму. Тут сабраны экзатычныя дрэвы з розных краін. Садзілі іх прадстаўнікі розных нацый, для якіх Беларусь стала родным домам. Айболек Ылясава, студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы: Дрэвы працягваюць шапацець аб нечым вечным, часам страчаным ці надта дарагім сэрцу, а магчыма, наадварот, агульначалавечым. Як верныя варты жыцця абапал старых і новых дарог.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новости Беларуси. Посадить дерево, построить дом, вырастить сына. Этот расхожий мужской задачник, который сейчас вызывает скорее ироничную ухмылку – мол, как ты...
|
|