Начная пагоня са стралянінай у Слуцку: п'яны кіроўца імчаў 140 км за гадзіну
01.10.2018 20:06
—
Разное
|
Фота: korelichi.by Пагоня са стралянінай адбылася ўначы 1 кастрычніка на вуліцах Слуцка, піша У раёне Моладзевага цэнтра інспектары ДАІ паспрабавалі спыніць "Фальксваген Джэта", але кіроўца не спыніўся. Службовая машына пачала пагоню за парушальнікам. Падчас пераследу даішнікі неаднаразова ўключалі маяк сіняга і чырвонага колераў, а таксама праз гукаўзмацняльнік заклікалі кіроўцу спыніцца. Уцякаючы ад ДАІ, кіроўца ехаў з хуткасцю 140 км за гадзіну. Па вуліцы Леніна ён накіраваўся на выезд з горада ў бок кавярні "355 км". Падчас пагоні інспектары ДАІ двойчы стрэлілі ў паветра, аднак і гэта не спыніла ўцекача. Затрымаць яго ўдалося, толькі калі ён заехаў на тэрыторыю кавярні. Там высветлілася, што кіроўца п'яны і не мае пасведчання кіроўцы. На яго склалі пяць адміністрацыйных пратаколаў. Паведамляецца, што хлопцу 26 гадоў. Ён працуе трактарыстам. Дарэчы, аўтамабіль належыць не яму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: korelichi.by Пагоня са стралянінай адбылася ўначы 1 кастрычніка на вуліцах Слуцка, піша kurjer.info. Інцыдэнт адбыўся каля трэцяй гадзіны ночы. У раёне Моладзевага...
|
|