У наступныя дні — зноў пахаладае і дажджы. 21.by

У наступныя дні — зноў пахаладае і дажджы

02.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  


Пасля халодных выхадных, адносна цёплае надвор’е вярнулася да жыхароў Нясвіжчыны, але ўжо ў сераду чакаецца паніжэнне тэмпературы, вецер і дажджы.

Сёння, 2 кастрычніка, вечарам магчымы невялікія ападкі, заходні вецер — 5 — 7 метраў за секунду. Удзень будзе даволі цёпла — +13…+15 °С, а вось уначы — не больш за 7 градусаў цяпла.

У сераду, 3 кастрычніка, удзень спецыялісты нам абяцаюць усяго 9…10 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +5…+7 °С. На працягу дня прагназуюцца дажджы, воблачнае надвор’е і паўднёва-заходні вецер 8 — 10 м/с, пры парывах — да 17.

4 кастрычніка заходні вецер узмоцніцца: 10 — 12 м/с, парывы да 19. Захаваецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е, ёсць верагоднасць дажджу. Удзень паветра прагрэецца да 8 — 11 градусаў са знакам “+”, уначы — +2…+ 4 °С.

У пятніцу, 5 кастрычніка, удзень слупок тэрмометра пакажа +11…+15 °С, ноччу — +7…+8 °С. Надвор’е абяцае быць воблачным з праясненнямі, удзень магчымы невялікі дождж, паўднёва-заходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах — да 13.

На выхадных павінна пацяплець. Падрабязней пра гэта — у наступных  матэрыялах.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля халодных выхадных, адносна цёплае надвор’е вярнулася да жыхароў Нясвіжчыны, але ўжо ў сераду чакаецца паніжэнне тэмпературы, вецер і дажджы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика