У Берасьці прысудзілі штрафы за майкі супраць акумулятарнага заводу
04.10.2018 14:51
—
Разное
|
Ленінскі суд Берасьця прысудзіў штрафы блогеру Сяргею Пятрухіну і жыхару гораду Канстанціну Астапуку за тое, што 30 кастрычніка выйшлі на плошчу ў майках з надпісамі супраць акумулятарнага заводу «Прэч атруту, „не“ — заводу, гаспадарыць тут народу!». фото - иллюстрация Суд палічыў гэта несанкцыянаванай масавай акцыяй. Сяргею Пятрухіну прысудзілі 1225 рублёў, а Канстанціну Астапуку — 343 рублі. Сьведкамі на судзе выступілі міліцыянты. фото - Радио Рация «Вінаваты, выходзіць, у тым, што надзеў майку. Сьведкі-міліцыянты казалі, што я дастаў майкі з торбы і пачаў раздаваць, нібыта гэта ёсьць на відэа. Але я іх на плошчу нават не прыносіў. Прапанаваў паглядзець відэа — судзьдзя кажа, што гэтага на відэа няма. Другі міліцыянт казаў, што відэ з тым, як я раздаваў адзежыны на плошчы, запісана на дыску. Спрабавалі паглядзець, але дыск не запусьціўся», — расказаў Пятрухін. Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук былі затрыманыя пасьля збору праціўнікаў акумулятарнага заводу на цэнтральнай плошчы Берасьця 30 верасьня. Каля сутак яны правялі ў ізалятары, у панядзелак іх меліся судзіць. Аднак затрыманыя хадайнічалі аб адвакаце, і паседжаньне перанесьлі на 4 кастрычніка. Канстанцін Астапук сказаў, што пры затрыманьні яго ўдарылі, а ў пастарунку зь ім праводзіў прафіляктычную гутарку намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Берасьця Мікалай Самасюк. Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу цягнуцца ў Берасьці ад пачатку году. Людзі непакояцца, што завод нанясе шкоду іх здароўю і экалёгіі. Штонядзелі пратэстоўцы прыходзяць на цэнтральную плошчу Берасьця. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ленінскі суд Берасьця прысудзіў штрафы блогеру Сяргею Пятрухіну і жыхару гораду Канстанціну Астапуку за тое, што 30 кастрычніка выйшлі на плошчу ў майках з...
|
|