Асіповічы: хроніка здарэнняў
16.10.2018
—
Разное
|
РАУСНа мінулым тыдні выяўлена 3 трупы, у тым ліку 56-гадовага самазабойцы. Асіпаўчанка заявіла, што згублены ёю паблізу крамы па вул. Юбілейнай кашалёк з дакументамі і 514 руб. прысвоіла невядомая жанчына. У жыхара райцэнтра выяўлена і канфіскавана 30 л спіртазмяшчальнай вадкасці. РАСКДзве крымінальныя справы ўзбуджаны ў дачыненні да жыхара п. Савецкі, які 12 верасня захоўваў 5,25 і 1,33 г марыхуаны. 19-гадовая асіпаўчанка ў красавіку працавала прадаўцом у летнім кафэ і скрала даручаныя ёй 450 руб. 10 кастрычніка непрацуючы жыхар Градзянкі пагражаў аднасяльчанцы забойствам нажом. Тэлефон коштам 300 руб. скраў раней судзімы асіпаўчанін у былой жонкі падчас сумеснага ўжывання спіртнога. Судом Асіповіцкага раёна распачата крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які 30 кастрычніка 2016 г. праз інтэрнэт распаўсюдзіў не адпавядаючыя рэчаіснасці звесткі, якія зневажаюць гонар і годнасць мясцовага жыхара. ДАIПапярэджана 146 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Прыцягнута да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 4 “бяспраўнікі”, 53 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 7 ДТЗ. Дэпартамент аховыДа адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, 1 і 4 — здзейснілі дробнае хуліганства і іншыя правапарушэнні. РАНС14 чысла ў Ялізаве ў пажары дома па вул. Зялёнай загінуў 39-гадовы гаспадар. IАЖіРССкладзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 1 — палявання і лесакарыстання. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні выяўлена 3 трупы, у тым ліку 56-гадовага самазабойцы. Асіпаўчанка заявіла, што згублены ёю паблізу крамы па вул. Юбілейнай кашалёк з...
|
|