У парадзіхі з Бабруйска, дзіця якой знайшлі ў кустах, двое дзяцей у інтэрнаце
18.10.2018 20:16
—
Разное
|
Дом, дзе жыла няшчасная сямейная пара. Фота: TUT.by Парадзіха з Бабруйска, дзіця якой знайшлі ў кустах, мае яшчэ дваіх дзяцей, але яе пазбавілі мацярынскіх правоў, піша Нагадаем, што ў адзін з дамоў на выклік прыехала хуткая — медыкам паведамілі пра роды. Калі брыгада прыбыла, ім не адчынілі, аднак медыкі пачулі крык немаўляці і ўбачылі ў кустах на вуліцы распранутага нованароджанага хлопчыка. Яго адразу забралі ў шпіталь і аказалі яму неабходную дапамогу. Дзіця нарадзілася неданошаным і цяпер знаходзіцца ў стабільна цяжкім стане. Маці знайшлі і таксама прывезлі ў радзільню. Вядома, што двое яе старэйшых дзяцей гадуюцца ў інтэрнаце. Сама жанчына жыла з грамадзянскім мужам, абодва выпівалі. Яна была на восьмым месяцы цяжарнасці. Мяркуецца, што ў дзень родаў паміж мужам і жонкай мог паўстаць канфлікт. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом, дзе жыла няшчасная сямейная пара. Фота: TUT.by Парадзіха з Бабруйска, дзіця якой знайшлі ў кустах, мае яшчэ дваіх дзяцей, але яе пазбавілі мацярынскіх правоў,...
|
|