У вёсцы Альманы на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры 4 лістапада 2018 года пройдзе фестываль журавін.
У праграме – выставы мастацка-прыкладной творчасці з выкарыстаннем лясных і балотных дароў «Журавінавы край», а таксама турыстычнага і экалагічнага напрамку, кірмаш-дэгустацыя «Журавінавы дэсерт» (стравы з журавін), выстава прыстасаванняў для збору ягад і сродкаў перамяшчэння «У журавіны ўсёй сям’ёй», розыгрыш латарэі «Балотныя дары», пройдуць розныя конкурсы, майстар-класы па ткацтве, саломапляценні, ганчарстве, будуць працаваць літаратурная і дзіцячая пляцоўкі.
У рамках фестывалю пройдзе ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых збіральнікаў і нарыхтоўшчыкаў журавін, лепшых работнікаў лясной гаспадаркі,
узнагароджанне за лепшыя «Журавінавыя палянкі», адбудзецца конкурс «Лепшая журавінавая страва», парад удзельнікаў конкурсу «Лепшы касцюм балотнага царства».
Завершыцца фестываль канцэртнай і вячэрняй забаўляльнай праграмай.
Фестываль праводзіцца ў мэтах развіцця турызму на Століншчыне, арганізацыі вольнага часу і адпачынку рознаўзроставых катэгорый насельніцтва.
Пачатак фестывалю – у 11.00 гадзін.
Галіна ГАШЧУК
Фота аўтара