Сувениры, сделанные кружковцами отделения дневного пребывания для инвалидов ТЦСОН, можно куцпить в универмаге и заказать
22.10.2018
—
Разное
|
У яркіх куфэрках – багацце душы “А што гэта за прыгожая ваза? З якога матэрыялу зроблена?” – цікавяцца пакупнікі, разглядаючы сувенірную прадукцыю на вітрыне другога паверха ўнівермага. І здзіўляюцца, пачуўшы ад прадаўцоў тлумачэнні, што гэта вырабы ўшацкіх умельцаў – людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць гурткі і працоўныя майстэрні аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Ушацкага ТЦСАН. Уражвае і тое, што сыравіна, з якой змайстраваны вазы, кошыкі і куфэркі – гэта расфарбаваныя папяровыя трубачкі. Сярод тавару аддзялення, які прапануецца ва ўнівермагу, таксама ручнікі з ільняной тканіны, касметычкі, чахлы на сувенірныя бутэлькі і ўпрыгожанні для валасоў з атласнай стужкі. Вядома ж, нам захацелася даведацца пра аўтараў гэтых вырабаў. – Над імі варажылі ўмелыя рукі Ганны Уладзіміраўны Лявонцьевай, Тамары Аляксееўны Чэвідаевай, Аксаны Ігараўны Тарасевіч і іншых нашых гурткоўцаў, якім рукадзелле даецца няпроста, аднак яны ўкладаюць душу ў кожны свой выраб. Ну а кіруе творчым аб’яднаннем Іна Аляксандраўна Ларчанка, – расказвае загадчык аддзялення Наталля Мікалаеўна Глінская. – Дарэчы, вырабы можна не толькі купіць ва ўнівермагу, а і заказаць адмысловыя сувеніры і кампазіцыі, звярнуўшыся ў наша аддзяленне, якое размешчана па адрасе: в.Градзянец, вул.Цэнтральная, 3 “Б”. Яны стануць арыгінальнымі падарункамі да вашых урачыстасцяў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У яркіх куфэрках – багацце душы “А што гэта за прыгожая ваза? З якога матэрыялу зроблена?” – цікавяцца пакупнікі, разглядаючы сувенірную прадукцыю на вітрыне... |
|