27 кастрычніка ў Берасці распавядуць пра тое, як у Кракаве ладзяць гарадскія святы
25.10.2018 10:44
—
Разное
|
Гарадскія мерапрыемствы Кракава: якія яны? Калі жадаеш атрымаць адказ на гэтае пытанне – прыходзь 27 кастрычніка а 16.00 на сустрэчу з Вандай Трыбочкай. Яна распавядзе пра гарадскія мерапрыемствы ў Кракаве і адкрые сакрэт таго, як культурніцкі хаб можа існаваць без дзяржаўнай падтрымкі і спонсараў. Лекцыя арганізавана ў межах праекта «#999», які рэалізуе Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч». Падчас сустрэчы Ванда распавядзе: – як працуе «Ambasada Krakowian» – сацыяльна-культурны хаб у цэнтры Кракава; – якія трэнды ёсць у арганізацыі кракаўскіх гарадскіх праектаў; – як гараджане ўдзельнічаюць у фарміраванні гарадскога асяроддзя; – чаму свята вуліцы і форум «Dietla» з'яўляецца ўзорам кааперацыі гараджан, мясцовых улад, медыя і бізнесу. Сустрэча будзе карыснай для арганізатараў разнастайных мерапрыемстваў, мэнэджэраў публічных пляцовак, ці тых людзей, якія зацікаўлены ў фарміраванні культурнага асяродку Берасця. Што: лекцыя Ванды Трыбочкі “Як у Кракаве арганізоўваюць гарадскія святы”. Дзе: офіс АРР “Дзедзіч”, вуліца Маякоўскага, 46/1. Калі: 27 кастрычніка ў 16.00. Хто: Ванда Трыбочка – член праўлення няўрадавай арганізацыі Ambasada Krakowian. Заснавальніца праекта Collaborate Krakow. Каардынатарка праектаў у Інстытуце фатаграфіі і фільма. Пасля лекцыі будзе наладжана публічная дыскусія па сучасных формах правядзення вулічных святаў. Адбудзецца абмеркаванне прапаноў па фармаце і праграме вулічных мерапрыемстваў, па тэмах, вартых асвятлення падчас святкавання 1000-годдзя Берасця.
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|