Да +20 прагназуюць на гэтым тыдні ў Беларусі
29.10.2018 22:47
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Збольшага хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамляе Уначы і зранку пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць невялікія дажджы, па Віцебскай вобласці — з мокрым снегам. Удзень будзе без істотных ападкаў, месцамі туман. Вецер чакаецца ўсходні, паўднёва-ўсходні парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе ад 0 да 6 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе прагназуецца 7-12 вышэй за нуль. Удзень яна будзе вагацца ад +2 па паўночным усходзе Віцебскай вобласці да +20 па паўднёвым захадзе Брэсцкай. 31 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, уначы парывісты. Слупок тэрмометра ўначы пакажа +6...+12, удзень падымецца да 11-18 градусаў цяпла. Найбольш халодна будзе па паўночным усходзе краіны: уначы ад 3 да 5 са знакам "плюс", удзень чакаецца 7-10 вышэй за нуль. У першы дзень лістапада будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе +4...+9, удзень — ад 12 да 18 цяпла. Толькі па паўночным усходзе сіноптыкі прагназуюць 10-11 са знакам "плюс". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Збольшага хмарнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 30 кастрычніка, паведамляе Белгідрамет. Уначы і зранку пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць...
|
|