Сіла хрысціянскай любові, альбо Жыццё, прысвечанае людзям і Богу. 21.by

Сіла хрысціянскай любові, альбо Жыццё, прысвечанае людзям і Богу

30.10.2018 19:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі што прачытала новую кнігу нашага берасцейскага прававеда, пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краяведа Анатоля Дзенісейкі “Ёсць прарокі ў сваёй Айчыне”, якая пабачыла свет у жніўні бягучага года, дзякуючы брэсцкаму прыватнаму выдавецтву “Альтернатива”. З дарчым цудоўным надпісам, прыгожым, акуратным аўтографам аўтар даслаў яе мне ў падарунак да дня нараджэння.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news60198.php

Сіла хрысціянскай любові, альбо Жыццё, прысвечанае людзям і Богу

Спяшаюся запэўніць: вельмі патрэбнае выданне, тым больш – у наш неспакойны і бязлітасны час. І тым больш што – пісалася яно не дзякуючы аўтарскай фантазіі, седзячы дзесьці на лецішчы ці мансардзе ўласнага дома, а ўсе звесткі, усё змесціва кнігі ўзяты з жыцця, шляхам апытання праваслаўнага люду – прыхажан Свята-Міхайлаўскай царквы вёскі Осаўцы Драгічынскага раёна і яго шматлікіх наведвальнікаў з другіх рэгіёнаў. Факты пра незвычайнага земляка збіраліся іванаўскім пісьменнікам па кроплі, пакрысе.

З першых старонак кніга заварожвае своеасаблівым аўтарскім падыходам да раскрыцця галоўнага сюжэту, адкрывае шлях да бясцэннага пазнання хрысціянскай любові, дабрыні, спасціжэння Божай існасці і велічы, прызнання Яго прысутнасці ў жыцці чалавека. Адным словам – прыадкрывае заслону да нечага нязведанага, патаемнага, але такога патрэбнага, жаданага і дарагога кожнаму сэрцу, прапануе тое, пачым згаладаліся нашыя душы. Прыцягвае ўвагу і нябесна-блакітнай вокладкая са змешчаным уверсе здымкам айца Віктара (у царкоўным аблачэнні) – былога настаяцеля Свята-Міхайлаўскай царквы, добра вядомага ў праваслаўнай Беларусі і далёка за яе межамі не толькі сваімі цудатворнымі малітвамі, але і прароцтвам. Яго святасць прызнана манахамі ў Іерусаліме (Ізраіль) і на Святой гары Афон (Грэцыя). Менавіта ён, пратаіерэй Віктар Іванавіч Сарока, і з’яўляецца галоўным героем аўтарскага расповеду.

Адчуваецца, што пісьменнік шмат думаў, разважаў: з чаго пачаць, каго са знакамітых і добра вядомых асоб раёна і вобласці падключыць да размовы, у якой чарговасці падаваць сабраны матэрыял, каб надаць кнізе годную вартасць, літаратурную знакавасць і прыстойнасць, а заадно – раскрыць духоўную сілу нашага народа. Упэўнена, аўтар бліскуча справіўся са сваёй задумкай, паспяхова дасягнуў пастаўленай мэты.

Вядома, кожны пісьменнік піша пра сваю Радзіму, свой народ, кожны паэт апявае любы сэрцу кут. Анатоль Дзеніейка – не выключэнне. Усе ягоныя кнігі, артыкулы, нарысы, эсэ, краязнаўчыя публікацыі, якія здаўна і часта сустракаліся і сустракаюцца ў перыядычным друку, таксама пра ўсё сваё, роднае, дарагое. Але варта падкрэсліць, што ў іх не знойдзеш той звыклай і празмернай замілаванасці, што стала амаль традцыяй і пастаянным спосабам уздзеяння ў творчых працэсах шматлікіх пісьменнікаў. Хаця – між радкоў выразна праяўляецца бязмежная любоў і адданасць Радзіме, павага да продкаў і гонар за свой таленавіты беларускі народ. І мне падаецца, што Анатоль Іванавіч усё жыццё ішоў да напісання гэтай кнігі.

Айцец Віктар быў незвычайным, светлым і чулым чалавекам, міласэрным да бедных і няшчасных людзей, духоўным настаўнікам праваслаўнаму люду. У ягоным сэрцы жылі любоў да людзей, прабачэнне, пакора, ён разумеў сваё пакліканне, сваю ролю і месца ў жыцці, годна нёс служэнне Богу і людзям. Усё жыццё ён праслаўляў не толькі жывога Бога і веру ў Хрыста, але і ўсёй сваёй сціплай чалавечай істотай, з хрысціянскай дабрынёй і шчырасцю славіў жыццё, зямлю, месца, на якім жыў. Анатоль Дзенісейка як шчыры прыхільнік Праваслаўя, расказваючы нам пра лёс царкоўнага настаяцеля, спрабуе робіць тое ж самае.

У няпросты час жыў і служыў святар. Гэта так. Але і нашаму пакаленню яшчэ хапае гэтых складанасцей, бо атэізм, на жаль, як тая назойлівая хвароба, далёка не выкарчаваны з людскіх душаў, з жыцця грамадства. І каб так адкрыта заступіцца за святара, праўдзіва апісаць яго подзвіг, то і цяпер, у час маральнай уседазволенасці і разбэшчанасці, час духоўнай пустаты трэба мець смеласць і вялікую адвагу. Думаю, што не адзін прыдрамаўшы атэіст – ненавіснік сапраўднай хрыціянскай духоўнасці разбудзіцца гэтай кнігай, раззлуецца і асудзіць пісьменніка.

Але Дзенісейка – пісьменнік-краявед, актыўны збіральнік цікавых і знакавых момантаў жыцця на Палессі. І што яму да тых, хто думае інакш і жыве па сваіх правілах?! У Анатоля Іванавіча – сваё пакліканне, свае задачы ў жыцці, свая жыццёвая дарога і свой Богам дадзены дар тварыць. Таму як патрыёт свайго краю ён не шкадуе ні сіл, ні часу на пошукі вартых праслаўлення землякоў, на апісанне іх прыжыццёвых лёсаносных подзвігаў.

Дзіўна і радасна ўсведамляць, што сучасны пісьменнік так шчыльна змог прыблізіцца да веры ў Бога, што ў чалавеку, які быў выхаваны ў час бязвер’я і атэізму, які ўсё жыццё сваё прысвяціў строгай і суровай прафесіі пракурора, змаглі прарасці і так буйна закаласіцца ў душы парасткі праваслаўнай веры, хрысціянскай любові і дабрыні, закладзеныя ў генетычны код беларусаў мудрымі продкамі і абуджаныя ў добры час дбалымі бацькамі.

Зразумела, што аўтар пакуль збіраў звесткі пра жыццё і лёс святара, пакуль займаўся апрцоўкай здабытых успамінаў – усёй душой і сэрцам яшчэ больш пранікся духоўнай тэмай, жыццёвым подзвігам уцаркоўленага чалавека. Таму кніга атрымалася праўдзівая, жыццёвая, аптымістычная, у ёй верна адлюстраваны рэальныя падзеі нядаўняга і ранейшага часу ў нашым палескім краі. Яна будзе даспадобы тым шматлікім разумным чытачам, хто адчувае ў сабе духоўны голад і жадае наталіцца жывой вадой, хто цягнецца да сапраўднай духоўнасці, да больш шырокага пазнання гісторыі роднага краю, яго незвычайных людзей, якія, сыходзячы ў іншы свет, пакідаюць на зямлі нашай добры і глыбокі след.

Верыцца, што кожнаму, хто возьме кнігу ў рукі, яна стане карыснай знаходкай, сапраўдным літаратурным падарункам ад пісьменніка. Тым болш, што чытаецца кніга з прыцягальнай цікавасцю, адчуваннем душэўнага ўздыму і духоўнага напаўнення, адчуваннем гонару за сваіх як духаўнікоў, так і пісьменнікаў – прымірыцеляў чалавека з Богам, зямнога з нябесным.

Надзея ПАРЧУК, паэт, літаратурны крытык

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі што прачытала новую кнігу нашага берасцейскага прававеда, пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краяведа Анатоля Дзенісейкі “Ёсць прарокі ў сваёй...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика