Фестываль журавін пройдзе 4 лістапада ў вёсцы Альманы. 21.by

Фестываль журавін пройдзе 4 лістапада ў вёсцы Альманы

02.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

DSCN5668
Сёлета раённае свята журавін, якое  праводзіцца ў вёсцы Альманы з 2011 года, атрымала новы статус – міжнароднага фестывалю. І пройдзе ён 4 лістапада. Урачыстае адкрыццёў 12.00 гадзін, работа выставак – з 11.00 гадзін.

У госці да жыхароў альман прыедуць іх суседзі з памежных вёсак Пераброды і Мылячы Дубровіцкага раёна, горада Сарны Ровенскай вобласці. Таксама ў фестывалі возьме ўдзел вакальны калектыў з Жывецкага павета Сілезскага ваяводства Польшчы.

У праграму ўключаны чатыры конкурсы, тры з якіх – міжнародныя: конкурсы дзіцячага малюнка «Падарожжа ў ягады» і фотаработ «Жыццё на Альманскіх балотах», а таксама творчае спаборніцтва на лепшы касцюм балотнага царства.

Конкурс на лепшую журавінавую страву разлічаны на жыхароў Столінскага раёна. Акрамя таго, будуць вызначаны лепшыя зборшчыкі і нарыхтоўшчыкі журавін. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і падарункамі.

Падчас фестывалю будуць працаваць шматлікія выставы. Работнікі МНС правядуць майстар-класы па тушэнні пажараў на балотах, навучаць правілам паводзін у балотных угоддзях. На кірмашы-продажы можна будзе назапасіцца гаючай ягадай, набыць вырабы ганчароў. Святочную атмасферу падтрымаюць народныя калектывы з Пінскага, Лунінецкага і Столінскага раёнаў.

Трапіць на фестываль журавін у Альманы можна аўтобусам, які адправіцца 4 лістапада ў 10.30 гадзін ад Столінскага ГДК, зваротны рэйс з Альман – у 14.30 гадзін. Праезд бяс-платны. І не забудзьце ўзяць пашпарт, а для дзяцей – пасведчанне аб нараджэнні, бо Альманы знаходзяцца ў памежнай зоне.

Галіна ГАШЧУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Сёлета раённае свята журавін, якое  праводзіцца ў вёсцы Альманы з 2011 года, атрымала новы статус – міжнароднага фестывалю. І
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика