Маладосць — нястрымная энергія жыцця. 21.by

Маладосць — нястрымная энергія жыцця

02.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

29   кастрычніка, у дзень 100-годдзя ВЛКСМ, адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ — сучасным прадаўжальнікам традыцый ВЛКСМ. Урачыстае мерапрыемства прахо-дзіла ў Палацы Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дэлегатам ад Нясвіжскага раёна стала першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Крысціна Літвінава.

—       Для мяне было адказна і ганарова прыняць удзел у такім знакавым мерапрыемстве, таму рыхтавалася з вялікім натхненнем. Безумоўна, прысутнічала хваляванне, але толькі спачатку, — дзеліцца сваімі ўражаннямі К.Д. Літвінава. — Валанцёры, студ-атрадаўцы, актывісты задавалі пытанні, выказвалі свае ідэі і задумкі. Усе прапановы былі вы-слуханыя і атрымалі адабрэнне Прэзідэнта. Для мяне было важна пачуць меркаванне кіраўніка дзяржавы, якім ён бачыць далейшую дзейнасць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, у якім кірунку нам развівацца, куды расці. У выніку дыялог актыву БРСМ з Аляксандрам Лукашэнкам пакінуў пасля сябе станоўчыя эмоцыі. Я ўпэўнена, што гэта сустрэча не толькі для мяне, але і для ўсіх маладых людзей стане знакавай падзеяй.


Стагоддзе камсамола Прэзідэнт назваў знамянальным днём для ветэранаў арганізацыі, цяперашняй моладзі, прадаўжальнікаў традыцый самага масавага маладзёжнага руху. Асабліва прыемна было ўпэўніцца ў  тым, што думкі кіраўніка дзяржавы аб нашай арганізацыі супадаюць з маімі ўласнымі — ён назваў нас пераемнікамі ВЛКСМ і, гледзячы на нас, быццам вярнуўся ў сваё юнацтва. Запалі ў памяць словы: “Камсамол — гэта маладосць, нястрымная энергія жыцця. Час высакароднага імкнення змяніць свет да лепшага”. І сапраўды, у гэтым плане сёння нічога не змянілася: магчыма, крыху іншымі метадамі, чым ра-ней, магчыма, па-рознаму, але мы таксама хочам змяніць гэты свет да лепшага. Гэта наша галоўная задача, што і падкрэсліў Прэзідэнт. Цікава было пачуць з вуснаў кіраўніка дзяржавы і гісторыю стварэння і станаўлення арганізацыі. Ён адзначыў, што яна была далёкая ад рамантыкі, а першыя камсамольцы — гэта дзеці рэвалюцыі і страшэннай грамадзянскай вайны (якая была развязана і на тэрыторыі нашай Беларусі). Адназначную ацэнку той складанай эпохі і цяпер не могуць даць ні вучоныя, ні палітыкі. Але відавочна адно: камсамольцы пакінулі нам прыклады беззапаветнай адданасці Айчыне, шчырай веры ў ідэалы сумленнасці і справядлівасці, дастойныя пераймання. Аляксандр Рыгоравіч таксама нагадаў, што ў пачатку мінулага стагоддзя юнакі і дзяўчаты ў літаральным сэнсе адраджалі краіну, пры чым працаваць і жыць часта даводзілася ў вельмі цяжкіх умовах. Але быў энтузіязм. Было шчырае жаданне стаць карысным для сваёй Радзімы, узяць на сябе адказнасць за яе будучыню. Менш за ўсё моладзь таго пакалення думала пра матэрыяльныя даброты. Гэта быў сапраўды патрыятычны рух, і нам цяпер ёсць з каго браць прыклад.

Вельмі кранальным быў і ўспамін Прэзідэнта пра дакументальную хроніку — пра старыя кадры, на якіх назаўсёды засталіся шчырыя, натхнёныя твары. Такое сапраўды нельга сыграць, як бы ні хацелася каму-небудзь выкласці гісторыю па-свойму.

Падбадзёрыла і тое, што кіраўнік дзяржавы заклікаў нас спакойна ставіцца да крытыкі і ўзгадаў пра тое, што гэта было заўсёды і ён у свой час некалі крытыкаваў тагачасных камсамольскіх лідараў за заарганізаванасць, фармалізм і гэтак далей. Пры гэтым ён адзначыў, што сам быў на працягу некалькіх гадоў звязаны з камсамольскай работай і добра разумее ўсе яе асаблівасці.

Аляксандр Рыгоравіч таксама засяродзіў нашу ўвагу на тым, што пэўныя палярныя пункты гле-джання на нашу арганізацыю звязаны з тым, што ідзе барацьба за нас — за моладзь, якой трэба будзе жыць і працаваць не толькі ў Беларусі, але, магчыма, і за мяжой. Ён заклікаў нас не страчваць сваіх каранёў, дзе б мы ні былі, і нагадаў, што ў моладзі ёсць пэўныя пазіцыі, якіх трэба пры-трымлівацца — не хіліцца ні ўлева, ні ўправа, памятаць, што нам трэба жыць, ствараць сем’і, гадаваць дзяцей і, каб не патануць у гэты бурны час, прытрымлівацца спакойных цэнтрысцкіх арыенціраў.

Не магу не адзначыць, што вельмі ўразіла і выстава, арга-нізаваная ў Палацы Незалежнасці ў форме інтэрактыўных пляцовак. Экспазіцыя была прысвечана рабоце БРСМ на сучасным этапе і тэматычна падзелена па трох напрамках: “Беларусь — крыніца натхнення”, “IТ. Крэатыўная прастора”, “Будучыню Радзімы будаваць маладым”. Вельмі хвалюючым момантам у гэты дзень стала і сустрэча з ветэранамі камсамольскага руху, якія на жывых прыкладах распавядалі аб тым, што абазначыў у сваёй прамове Прэзідэнт.

Думаю, што ўсё, што давялося ўбачыць і пачуць у гэты знакавы дзень, уздыме на новы ўзровень работу на месцах і дапаможа нам працаваць з яшчэ большым імпэтам і жаданнем.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29   кастрычніка, у дзень 100-годдзя ВЛКСМ, адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з актывам БРСМ — сучасным прадаўжальнікам традыцый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика