Лепшыя стрытбалісты – сувязісты. 21.by

Лепшыя стрытбалісты – сувязісты

03.11.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшыя стрытбалісты – сувязісты
На базе гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы прайшлі спаборніцтвы па стрытболе. Аматараў баскетбольнага мяча зноў сабраў Свіслацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб. Традыцыйна з камандамі дарослых спаборнічала вучнёўская моладзь.

 

Рабяты з Вердаміцкага ДС СШ, СШ № 2 ім. М. П. Масонава г. Свіслачы і гімназіі № 1 ім. К. Каліноўскага г. Свіслачы склалі годную канкурэнцыю прадстаўнікам працоўных калектываў. У гэтым годзе ў стрытболе ўпершыню ўдзельнічала маладзёжная каманда з Грынок, да якой далучыліся пастаянныя каманды з ААТ «Акр-Агра» і Свіслацкага ўчастка электрасувязі на чале з начальнікам Аляксандрам Стэльмахам.
Трэба адзначыць, што добры вынік сярод школьнікаў прадэманстравала каманда гімназістаў. Шэсць каманд спаборнічалі ў дзвюх групах. У першай групе каманды ААТ «Акр-Агра і «Грынкі» атрымалі перамогу над прадстаўнікамі Вердаміцкага ДС СШ.
У другой групе каманды гімназіі і Свіслацкага УЭС абышлі стрытбалістаў з СШ № 2 ім. М. П. Масонава і выйшлі ў паўфінал. Практычна роўнай была гульня паміж камандамі СШ № 2 і гімназіі № 1. Толькі па заканчэнні асноўнага часу (двух перыядаў па 5 хвілін) у дадатковай хвіліне з лікам 6:5 перамогу атрымала каманда гімназіі. Каманды Вердаміцкага ДС СШ і СШ № 2 г. Свіслачы размясціліся на 5 і 6 месцах адпаведна.
У паўфінале каманда ААТ «Акр-Агра» абышла навічкоў з Грынок, а прадстаўнікі Свіслацкага УЭС выйгралі ў гімназіі.
У матчы за трэцяе месца змагаліся каманды з гімназіі і Грынок. Ва ўпартай барацьбе з лікам 7:4 перамагла апошняя і заняла трэцяе месца.
У фінале за першае месца змагаліся каманды ААТ «Акр-Агра» і Свіслацкага УЭС. У гэтым годзе званне лепшых стрытбалістаў у раёне зноў пацвердзілі сувязісты. Яны атрымалі перамогу з лікам 14:7. Прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі, медалямі і грашовай прэміяй Свіслацкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, а камандзе-пераможцы Свіслацкага вузла электрасувязі дастаўся яшчэ і кубак.

 

Алена КЕДЗІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы прайшлі спаборніцтвы па стрытболе. Аматараў баскетбольнага мяча зноў сабраў Свіслацкі раённы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика