
Фото mousoch5.ru
Сёння дэлегацыя раёна ўдзельнічае ў абласным урачыстым мерапрыемстве, прымеркаваным да 100-годдзя Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі, што праходзіць у Любані. У яго рамках пройдзе святочны канцэрт “Камсамолу — 100. Эстафета пакаленняў” і ўзнагароджванне актывістаў камсамольскай работы розных узростаў.
У складзе дэлегацыі — прадстаўнікі раённай улады і грамадскасці.